День автомобилиста и дорожника (фото)

Так уж повелось, что свой профессиональный праздник автомобилисты и дорожники отмечают в один день — последнее воскресенье октября. Одни строят и обслуживают дороги, другие ими пользуются.
Не лучшее время переживает сейчас коллектив ДРСУ-158 КУП “Гроднооблдорстрой”. Финансирование почти прекращено и организация самостоятельно ищет заказчиков, работает больше по прямым договорам и тем зарабатывает себе на жизнь.
Но дорожники не опускают руки. Так, по состоянию на 1.10.2012 года собственными силами ДРСУ-158 освоено 13505 миллионов рублей, выделяемых из разных источников финансирования, что составляет 119,8 процента от запланированных объемов работ по бизнес-плану, или 158,5 процента от аналогичного периода предыдущего года.
Аўтагаспадарка адкрытага акцыянернага таварыства “Карэліцкая сельгастэхніка” адна з буйнейшых у раёне. Калектывы аўтатранспарту і механізаванага атрада па праву адзначаюць сваё прафесійнае свята разам з аўтамабілістамі і дарожнікамі краіны.
У гэтыя дні 16 аўтамабіляў задзейнічаны на вывазцы з палеткаў СВК цукровых буракоў, 11 транспартных адзінак заняты штодзённа на вывазцы малака з фермаў і малочнатаварных комплексаў, а таксама дастаўцы паліва і іншых тавараматэрыяльных каштоўнасцей.
За дзевяць месяцаў бягучага года аб’ём выкананых паслуг аўтатранспартнікамі склаў 5970,3 мільёна рублёў, перавезена 143 тысячы тон грузаў, у тым ліку: малака — 33,4 тыс. тон, цукровых буракоў — 9,5 тыс. тон, зерня — 9,4 тыс. тон, арганічных угнаенняў — 57,8 тыс. тон.
Мехатрадам за гэты перыяд аказана паслуг на 987,2 мільёна рублёў. Правапнавана 1,53 тыс. гектараў кіслых глебаў, унесена 10,6 тыс. тон вапнавых матэрыялаў, вывезена 37,6 тыс. тон арганічных угнаенняў і ўнесена іх 29,3 тыс. тон.
Апошнім часам у сельгастэхніцы паўстала праблема з кадрамі вадзіцеляў. Тым не менш касцяк калектыву застаўся. Так, у гаспадарцы налічваецца шэсць аўтамабіляў КАМаз. Машыны не новыя, але дзякуючы стараннасці і вопыту такіх вадзіцеляў як  А. М. Шыгала, Д. С. Арцюх, А. А. Богуш, І. І. Жук, яны на хаду і пастаянна знаходзяцца ў рэйсе.
Няпростая работа ў вадзіцеляў малакавозаў, але з дастаўкай прадукцыі ферм на перапрацоўку паспяхова спраўляюцца вадзіцелі Г. В. Раковіч, В. У. Януш, В. А. Бузук.
У ліку лепшых работнікаў мехатрада машыніст пагрузчыка “Амкадор” Д. П. Кулініч, на ўнясенні вапнавых матэрыялаў — механізатар М. Г. Біба, а на пагрузцы іх С. І. Гурын.
Добрых слоў заслугоўваюць дыспетчары В. Г. Ярмола і Т. М. Кужалевіч, бухгалтар Г. У. Строк.
Літаральна напярэдадні прафесійнага свята адзначыў свой 35-ы дзень нараджэння кранаўшчык А. М. Толмач. Таму хочацца пажадаць яму і ўсяму калектыву аўтатранспартнікаў новых працоўных здабыткаў, здароўя, шчасця, дабрабыту, згоды і спакою ў сем’ях.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.