Приглашаем принять участие в конкурсе «Мисс «Полымя»-2012!

Калектыў рэдакцыі рады паведаміць сваім чытачам, што сайт нашай газеты polymia.by поўнасцю абноўлены. Цяпер у вас, паважаныя чытачы, ёсць магчымасць чытаць не толькі раённыя навіны, але і навіны Гродзеншчыны, краіны, свету. На сайце вы знойдзеце інфармацыю аб курсах валют, надвор’і.

Спадзяёмся, што нашу аўдыторыю зацікавяць фотаконкурсы разнастайнай тэматыкі. “Першай ластаўкай” мы вырашылі зрабіць фотаконкурс “Міс «Полымя»-2012.

Паважаныя дзяўчынкі і дзяўчаты Карэліччыны, дасылайце свае каляровыя фотаздымкі на адрас нашай электроннай пошты polymia@mail.grodno.by. Фотаздымак прыгажуні, за якую прагаласуе найбольшая колькасць наведвальнікаў сайта, упрыгожыць наш імянны каляндар на 2013 год.

 

 

 

Добавить комментарий