В Кореличах открыт новый магазин

З кожным годам нарошчвае магутнасці прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Тамегія”. Днямі ў г. п. Карэлічы (у раёне сельгастэхнікі) адчыніў дзверы для пакупнікоў новы магазін “Прадукты”. На ўрачыстасці з гэтай нагоды была наладжана дэгустацыя марожанага. Лідскі вытворца салодкай прадукцыі фірма “Энарг”, якая даўно і плённа супрацоўнічае з ПГУП “Тамегія”, арганізавала для дзяцей і дарослых цікавае шоу “Антошка”. У яго праграме былі конкурсы, віктарына, загадкі, а прызамі — марожанае.
Багаты ў новым магазіне і асартымент харчовых тавараў, устаноўлена новае абсталяванне, прыгожая і даступная выкладка прадуктаў.
Расказвае дырэктар ПГУП “Тамегія” А. П. Паўлюкоўскі:
— Прадпрымальніцкай дзейнасцю мы займаемся з 1997 года. Пачыналі як індывідуальныя прадпрымальнікі і выраслі да ўнітарнага прадпрыемства. Да сённяшняга дня ў нас працавала 22 чалавекі. З адкрыццём гэтага магазіна дадаткова з’явілася 6 рабочых месцаў і ўсяго ў штаце 28 чалавек.
Для зручнасці пакупнікоў магазін працуе з 8 гадзін раніцы да 22 гадзін вечара без перапынку на абед і без выхадных.
У перспектыве — завяршэнне рэканструкцыі гандлёва-забаўляльнага цэнтра. Плануецца адкрыць рэстаран, гасцінічны комплекс і більярдную. А ў сувязі з гэтым з’явяцца новыя рабочыя месцы.
Зарплата прадаўцоў у нас неабмежавана і залежыць ад тавараабароту. А тавараабарот — ад надзейнасці пастаўшчыкоў розных груп харчовых тавараў. Сувязі трывалыя не толькі з такімі буйнымі пастаўшчыкамі як “Санта-Брэмар”, “Белбакалея”, вытворцамі пельменяў,  але і з многімі менш вядомымі пастаўшчыкамі, аднак не менш адказнымі.
Наш арыенцір — попыт пакупнікоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.