В Кореличи прибыли молодые специалисты

“Маладым усюды ў нас дарога…” — пад такім дэвізам прайшло пасяджэнне клуба “Малады спецыяліст”, на  якое юнакі і дзяўчаты сабраліся ў раённым Доме культуры.
Сёлета ў наш раён прыехала 60 маладых спецыялістаў.  На пасяджэнні клуба яны  далі клятву: “Я ўрачыста абяцаю адносіцца з павагай да сваёй працы, вучыцца бачыць і ствараць цудоўнае, любіць прыгажосць ва ўсіх яе праяўленнях, быць верным высокім ідэалам сваёй прафесіі, імкнуцца да дасягнення прафесійных вяршынь”.
Маладосць — цудоўная і незабыўная пара ў жыцці чалавека. Менавіта ў гэтым   узросце юнак ці дзяўчына жывуць марамі і спадзяваннямі, выбіраюць дарогу ў жыцці, да іх прыходзіць каханне. Але даводзіцца прымаць і адказныя рашэнні ў жыцці і ўпэўнена крочыць па выбранай дарозе. У вырашэнні многіх пытанняў ім  дапамагаюць сустрэчы са спецыялістамі ўстаноў і арганізацый, падчас якіх  яны  могуць атрымаць кансультацыі па розных пытаннях.
Юрысконсульт аддзела адукацыі райвыканкама Д. П. Ермаковіч расказала аб правах і абавязках маладых спецыялістаў. Аб некаторых правілах па жыллёваму заканадаўству паведаміла ў час сустрэчы галоўны спецыяліст аддзела ЖКГ райвыканкама А. В. Крупец.
Своечасовай і патрэбнай аказалася інфармацыя аб прадастаўленні льготаў для моладзі спецыяліста аддзела рознічнага бізнесу ЦБП № 411 філіяла № 413 ААТ “ААБ “Беларусбанк” г. Ліда  В. І. Дземяновіча.
На пасяджэнні клуба сваімі думкамі падзяліліся і лідары моладзі раёна. Першы сакратар раённага камітэта рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “БРСМ” Н. У. Швец расказала аб асноўных напрамках работы, выказала спадзяванне, што маладыя спецыялісты змогуць стаць актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх добрых спраў і пачынанняў. Начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Н. С. Гоцка зазначыла, што пасяджэнні клуба мяркуецца праводзіць штоквартальна, і папрасіла ўносіць прапановы па арганізацыі далейшых мерапрыемстваў.
Юнакі і дзяўчаты таксама змаглі  і адпачыць — ім падарылі нумары мастацкай самадзейнасці работнікі раённага Дома культуры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.