«Беларусбанку» — 90 лет (фото)

Гэтыя словы лейтматывам праходзілі праз усё ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілею адкрытага акцыянернага таварыства “ААБ “Беларусбанк””, якое адбылося ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў. У ім прымалі ўдзел супрацоўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг № 411              г. п. Карэлічы, кіраўнікі распарадчай і выканаўчай улады раёна, ветэраны сферы банкаўскіх паслуг, кліенты, госці і запрошаныя.
За перыяд свайго існавання банк набыў бездакорную рэпутацыю, аўтарытэт і павагу ў кліентаў, з гонарам вытрымаў усе выпрабаванні фінансавага крызісу і стаў гарантам паспяховасці і стабільнасці. Такая высокая ацэнка і пажаданні далейшага развіцця на працягу ўрачыстага сходу гучалі не раз.
Аб гэтым гаварыў у сваім прывітанні юбілярам старшыня раённага выканаўчага камітэта В. Л. Шайбак, які падкрэсліў, што карані юбілею ў былой звычайнай ашчаднай касе, дзе насельніцтва захоўвала свае невялікія сродкі. Зараз гэта магутная, салідная банкаўская ўстанова, дзе акумуліруюцца значныя фінансавыя сродкі не толькі насельніцтва, а і народнагаспадарчага комплексу раёна.
Самае прыемнае, што людзі паверылі банку і ахвотна ідуць сюды, каб папоўніць сваю рэсурсную базу для далейшага развіцця. Ад індывідуальнага прадпрымальніка да любога суб’екта гаспадарання банк з’яўляецца лідарам на еўрапейскай тэрыторыі, плённа супрацоўнічае з расійскімі калегамі і ўтрымлівае моцныя пазіцыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Гледзячы на прысутных у зале маладых, творчых, здольных людзей, нават няёмка гаварыць пра 90-годдзе. Вы ў стане выканаць усе задачы, пастаўленыя ўрадам і Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Гэта на вас ускладзена роля “донара” ў забеспячэнні жыллёвага будаўніцтва, фінансаванні многіх сацыяльных праграм. Гэта з вашай дапамогай дзяржава паспяхова выканала свае абавязацельствы перад грамадзянамі. А грамадзяне — гэта лакмусавая папера, якая рэагуе на ўсе адхіленні ад нормы.
Сёння Беларусбанк працуе паспяхова і эфектыўна, а гэта вельмі важна. Гэта робіцца для нашых людзей, прадпрыемстваў, арганізацый, дзеля павышэння дабрабыту насельніцтва, дзеля росквіту краіны.
Кіраўнік раённай “вертыкалі” выказаў словы ўдзячнасці за ўзаемаразуменне і плённае супрацоўніцтва філіялу № 400 абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ “Беларусбанк””, асабліва за фінансавую дапамогу ў рэканструкцыі ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, плошчы 17 Верасня ў райцэнтры, лазні ў Карэлічах і іншых аб’ектаў сацыяльнага і вытворчага прызначэння.
— У гэты святочны, урачысты дзень хачу павіншаваць ваш малады, творчы калектыў з юбілеем, пажадаць здароўя, бадзёрага настрою, новых працоўных здабыткаў, удзячных кліентаў з ліку радавых працаўнікоў, прадпрымальнікаў, кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання ўсяго народнагаспадарчага комплексу раёна.
З нагоды юбілею В. Л. Шайбак уручыў дырэктару ЦБП № 411 г. п. Карэлічы Н. Б. Альшэўскай Ганаровую грамату райвыканкама, а калектыву каштоўны падарунак.
Затым юбіляраў віншаваў намеснік начальніка філіяла № 400 абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ “Беларусбанк”” Д. Р. Краскоўскі, які ў першую чаргу пажадаў дабрабыту кліентам банка, бо менавіта ад іх залежыць дзейнасць гэтай фінбанкаўскай установы. А калі будзе багаты раён, будзе поспех і ў банка.
Д. Р. Краскоўскі ўручыў  узнагароды шэрагу лепшых супрацоўнікаў гэтай установы.
— Юбілей — гэта не толькі свята, — гаварыў у сваім віншаванні старшыня раённага Савета дэпутатаў А. В. Шкадаў, — гэта і час для аналізу работы, выбару напрамку дзейнасці ў перспектыве.
Наш цэнтр банкаўскіх паслуг прайшоў слаўны шлях і паспяхова развіваецца, а гэта сведчыць, што будучыня ў банка, безумоўна, ёсць.
Віншую калектыў з гэтай знамянальнай падзеяй, віншую ветэранаў, якія стаялі ля вытокаў станаўлення і развіцця ўстановы.
Жадаю банку эфектыўнай працы і ўдзячных, стабільных кліентаў.
Выступаючы са словам у адказ Н. Б. Альшэўская падкрэсліла, што юбілейная дата — гэта не ўзрост, а ўпэўнены рух наперад нашага маладога калектыву, сярэдні ўзрост супрацоўнікаў якога 35 гадоў. Гэта ўзрост, калі хочацца жыць, калі хочацца кахаць, калі хочацца ствараць. Таму ў нашай сістэме ўсе жадаюць працаваць. Гэта няпроста, цяжка, але вельмі дастойна.
Задачы, пастаўленыя перад цэнтрам банкаўскіх паслуг, наш калектыў будзе выконваць заўсёды.
Кожны банк багаты сваімі кліентамі. І ўсе нашы адносіны грунтуюцца на ўзаемавыгадных умовах і прынцыпах. Прыемна, што нам кліенты давяраюць.
“Беларусбанк” — гэта банк народны, таму што ў нас адкрыты 53 тысячы рахункаў фізічных асоб і 223 кліентаў юрыдычных асоб.
Па ўкладных аперацыях фізічных асоб доля цэнтра банкаўскіх паслуг складае ў рэгіёне 64 %, а па крэдытаванню насельніцтва — 90 працэнтаў, выпушчана ў абарот 10 тысяч пластыкавых картак. Гэта сведчыць пра многае.
Я хачу выказаць вялікую ўдзячнасць супрацоўнікам банка, ветэранам, пажадаць ім здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх справах.
З нагоды юбілею Н. Б. Альшэўская ўручыла ўзнагароду пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Давер” А. Д. Еўтух, пераможцам конкурса ЦБП “Лепшыя кліенты банка” ў розных намінацыях сярод фізічных і юрыдычных асоб былі ўручаны Дыпломы ЦБП і каштоўныя падарункі. Свае ўзнагароды атрымалі і лепшыя спецыялісты банка.
Юбіляраў віншавалі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, арганізацый, устаноў культуры, адукацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і іншыя кліенты банка Карэліцкага раёна.
У заключэнне мерапрыемства адбыўся святочны канцэрт.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.