Чемпионат района по мини-футболу

Завяршыўся чэмпіянат па міні-футболе, які праводзіўся ў тры этапы. У ім прымалі ўдзел 10 каманд. На першым этапе, які праходзіў на стадыёне “Юнацтва”, вызначыліся 9 каманд, якія выйшлі ў паўфінальны турнір.
Паўфінальны тур вызначыў чатырох фіналістаў. Гэта каманды СВК “Маяк-Заполле”, “Лукі-Агра”, РАНС і СВК “Цырын-Агра”.
У фінале, які праходзіў 17 лістапада, каманды “Лукі-Агра” і “Цырын-Агра” згулялі з лікам 4:1, “Маяк-Заполле” — РАНС-4:3, прычым у першым тайме РАНС вёў з лікам 3:0.
Чэмпіёнам раёна стала каманда СВК “Маяк-Заполле”, якая асноўны час правяла ў гульні з камандай СВК “Лукі-Агра” з лікам 3:3, а ў серыі пасляматчавых пенальці перамогу святкавалі маякоўцы.
Трэцяе месца заваявалі выратавальнікі, перамаглі СВК “Цырын-Агра” з лікам 4:2.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.