Назначен новый директор Мирского художественного профтехколледжа

Наталля Леанідаўна Кадлубай нарадзілася 2 студзеня 1970 года ў в. Жалы Любанскага раёна Мінскай вобласці. Беларуска. Мае вышэйшую адукацыю. У 1992 годзе закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці настаўнік біялогіі і хіміі.
Працоўную дзейнасць пачала выхавальнікам групы падоўжанага дня Райцаўскай сярэдняй школы Карэліцкага раёна. Затым 5 гадоў працавала выхавальнікам Мірскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 234, з 2009 года намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Мірскай сярэдняй школы.
30 кастрычніка бягучага года Наталля Леанідаўна Кадлубай назначана дырэктарам установы адукацыі “Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж”.
Замужам. Мае дзвюх дачок.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.