Соревновались гиревики (фото)

У гэты ж дзень спаборнічалі аматары гіравога спорту з шасці каманд. У агульнакамандным заліку перамаглі гіравікі СВК “Маяк-Заполле”, на другім месцы прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, на трэцім — СВК “Цырын-Агра”. У вагавых катэгорыях прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
у вагавай катэгорыі да 70 кілаграмаў на першым месцы Аляксандр Чужаўка (СВК “Маяк-Заполле”), на другім — Дзяніс Стадольнік (РАНС), на трэцім месцы — Іван Траяновіч (СВК “Цырын-Агра”);
у вагавай катэгорыі да 80 кг лепшы вынік у Мікалая Барылы (СВК “Маяк-Заполле”), Леанід Мохань з СВК “Цырын-Агра” — на другім месцы, Андрэй Буляк з РАНС — на трэцім месцы;
у вагавай катэгорыі да 90 кг перамог Андрэй Барысевіч (РАНС), другое месца заваяваў Міхаіл Карпач, трэцяе — Мікалай Смолка (абодва з СВК “Свіцязянка-2003”).

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.