В Мирской больнице открыт новый корпус (фото)

Важная падзея адбылася ў Мірскай гарпасялковай бальніцы. Тут пасля рэканструкцыі ўступіў у строй новы корпус.
Ва ўрачыстым адкрыцці яго прымалі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчык, галоўны ўрач раёна А. П. Майсак, старшыня Мірскага пассавета Г. Д. Янкоўскі, будаўнікі і запрошаныя госці.
Ганаровае права перарэзаць чырвоную стужку было прадастаўлена намесніку старшыні райвыканкама               Р. Ю. Абрамчыку і галоўнаму ўрачу Мірскай бальніцы Ж. С. Брант.
Пасля рэканструкцыі значна палепшыліся ўмовы для знаходжання пацыентаў  і працы медыцынскіх работнікаў.
Да патрабаванняў часу даведзены блок харчавання, стаматалагічны кабінет і дапаможныя памяшканні для зубных тэхнікаў, абслугоўваючага персаналу кухні і сталовай.
Госці наведалі памяшканні і кабінеты дзённага стацыянара, аддзялення сацыяльных ложкаў і г. д.
На гэтым рэканструкцыя і рамонт Мірскай бальніцы не заканчваюцца. Яны прадоўжацца ў наступным 2013 годзе. Планы ўзгоднены, вядуцца праектныя работы. Ёсць надзея, што гэта медыцынская ўстанова, якая ўжо сёння адпавядае сучасным крытэрыям, стане бальніцай еўрапейскага ўзроўню.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.