Военным комиссаром района назначен С. П. Бурак

Сяргей Пятровіч Бурак нарадзіўся 27 верасня 1978 года ў вёсцы Рап’ёва. Беларус. Мае вышэйшую адукацыю. У 2000 годзе закончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.
Службу праходзіў у 8-ай радыётэхнічнай брыгадзе Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны на пасадах: інжынера радыёлакацыйнай станцыі, намесніка камандзіра асобнай радыёлакацыйнай роты; камандзіра асобнай радыёлакацыйнай роты; начальніка штаба — першага намесніка камандзіра радыётэхнічнага батальёна.З  верасня 2006 па верасень 2010 года — начальнік асобнага радыёлакацыйнага вузла.
З кастрычніка 2010 па лістапад 2012 года — намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне Карэліцкага раённага ваеннага камісарыята.
Загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 6 лістапада 2012 года назначаны ваенным камісарам Карэліцкага раённага ваеннага камісарыята, з 19 лістапада прыступіў да выканання абавязкаў.
Жанаты. Мае дзвюх  дачок.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.