Молодые специалисты встретились с представителями местной власти

Праведзена пасяджэнне клуба “Малады спецыяліст”, якое адбылося пры актыўным удзеле юнакоў і дзяўчат, якія робяць першыя крокі ў сваёй прафесіі. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Р. Ю. АБРАМЧЫК.
Маладым спецыялістам у нашым раёне ўдзяляецца вялікая ўвага. Пасяджэнні  клуба для маладых становяцца традыцыйнымі. На іх юнакі і дзяўчаты сустракаюцца з кіраўніцтвам раёна, лідарамі маладзёжнага руху, спецыялістамі арганізацый і ўстаноў, якія даюць кансультацыі па розных пытаннях.
Маладыя педагогі штогод ушаноўваюцца на раённай жнівеньскай канферэнцыі, а  маладыя працаўнікі сельгасвытворчасці — на ўрачыстасці з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
Назіраюцца станоўчыя зрухі ў асяроддзі маладых спецыялістаў: менш  сталі пакідаць раён пасля адпрацоўкі належнага тэрміну,  а найчасцей  па ўважлівых прычынах — прадаўжэнне вучобы ў магістратуры, служба ў арміі і г. д. Адсутнічаюць факты надзвычайных здарэнняў, якія ўчыняюць маладыя спецыялісты.  Радуе і той факт, што многія — ураджэнцы Карэліччыны, і яны імкнуцца прадоўжыць справу бацькоў і ўнесці дастойны ўклад у агульную скарбонку раёна.
“Што датычыць добрых спраў, — адзначаў Руслан Юр’евіч, — то ініцыятыва ў вашых руках.” Прамоўца нагадаў пасяджэнні клуба “Малады спецыяліст” мінулых гадоў, якія праводзіліся на базе сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, і гэту форму работы прапаноўваў аднавіць. Што датычыць культурнага адпачынку —  наладзіць творчыя сувязі з Краснагорскам Маскоўскай вобласці, дзе можна было б дэманстраваць свае таленты.
Р. Ю. Абрамчык паведаміў аб перспектывах развіцця раёна, закрануў жыллёвае пытанне, а таксама выказаў шмат пажаданняў у адрас маладых спецыялістаў.
Лідар маладзёжнага руху раёна, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Н. С. Гоцка азнаёміла з вынікамі  праведзенага анкеціравання сярод маладых спецыялістаў у сферы сельскагаспадарчай вытворчасці і  расказала пра працэсы адаптацыі пры паступленні на работу. “Кожны з вас і ваша праца маюць вялікае значэнне. Вы — разумныя і таленавітыя, і мы верым , што  зробіце шмат карыснага для сябе і нашага раёна”, — адзначыла прамоўца.
Аб тым, што на рахунку Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з зацікаўленымі службамі раёна шмат карысных спраў, вядома. Адно з іх — спаборніцтва сярод маладых працаўнікоў вёскі. Першы сакратар РК  ГА “БРСМ”  Н. У. Швец уручыла Грамату райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Яўгенію Анатольевічу Бусько, галоўнаму аграному КСУП “Племзавод “Карэлічы”, які стаў пераможцам раённага маладзёжнага спаборніцтва, і Грамату РК ГА “БРСМ” Аляксандру Віктаравічу Бунчуку, вадзіцелю ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, — за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у 2012 годзе. Такой узнагароды ўдастоены і вадзіцель СВК імя Царука Сяргей Аляксандравіч Мокат.
На сцэну запрашаюцца маладыя спецыялісты, якія  сёлета прыйшлі на працу ў арганізацыі і ўстановы раёна. З прывітальным словам да іх звярнуўся Р. Ю. Абрамчык. Ім уручылі памятныя сувеніры.
Увазе прысутных была прадстаўлена невялікая канцэртная праграма.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.