Особые люди с особыми судьбами

З нагоды дня інвалідаў у раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі адбылося мерапрыемства з удзелам дзяцей-інвалідаў. Несучы дабрачынны характар, яно мела і крыху незвычайную назву “Вясёлы карагод”. Гэта для недасведчаных, а для арганізатараў і ўдзельнікаў яго — сапраўднае свята з песнямі, танцамі, віктарынамі і конкурсамі, чытаннем вершаў, напісаных інвалідамі, і, адпаведна, з прызамі, граматамі, падарункамі.
Гэту акалічнасць  падкрэсліў у сваім выступленні настаяцель Пакроўскай царквы ў аграгарадку Турэц айцец Аляксандр. Ён шчыра дзякаваў за запрашэнне прыняць удзел у мерапрыемстве і падкрэсліў, што людзі з абмежаванымі здольнасцямі ніколі не былі пакрыўджаны ў хрысціянскім асяроддзі ні людзьмі, ні Богам. Варта быць толькі годным чалавекам, мець у сэрцы спагаду і веру ў міласэрнасць і не цурацца прасіць міласці Гасподняй. Добрыя справы дабром адгукнуцца. А сярод інвалідаў шмат здольных, добрых, таленавітых людзей.
— Дабра вам, шчаслівай долі, узаемаразумення і ўзаемадапамогі родных і блізкіх, сяброў і калег, — сказаў у заключэнне айцец Аляксандр.
— Магчыма, не ўсё яшчэ зрабіла выканаўчая ўлада, што павінна была зрабіць для вас, — сказаў у сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчык.
Мы шмат гадоў жылі ў вялікім Савецкім Саюзе, але набыўшы незалежнасць і суверэнітэт, па-іншаму сталі разумець правы і абавязкі дзяржавы ў адносінах да людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Таму паступова, на працягу апошняга дзясяцігоддзя многае зроблена ў гэтым напрамку. Не ўсё, але многае выканана ва ўстанаўленні безбар’ернага асяроддзя для інвалідаў. Сведчаннем гэтаму служаць аб’екты г. п. Карэлічы. Яны абсталёўваюцца спецыяльнымі пандусамі, а на наступны год значны аб’ём работ у гэтым напрамку мяркуецца выканаць ва ўстановах культуры.
А самая галоўная надзея на рэканструкцыю ў перспектыве Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Руслан Юр’евіч спыніўся і на новых формах работы ЦСАН, такіх як лагеры адпачынку для дзяцей-інвалідаў, чаго раней не было. Нашы рабяты прымаюць удзел у творчым лагеры на возеры Круглае і вяртаюцца дамоў з перамогамі. Гэта вельмі здорава.
Хацелася б праблемы інвалідаў, а яны ёсць, больш актыўна абмяркоўваць і вырашаць з грамадскасцю, органамі дзяржаўнай улады.
Сённяшні дзень не свята, а прычына для таго, каб задумацца, што мы, улада і кожны на сваім рабочым месцы, здольныя зрабіць, каб наша сумеснае жыц-цё стала сапраўды без-бар’ерным.
Жадаю ўсім здароўя, бо менавіта яно дазваляе чалавеку сябе рэалізаваць як асобу, паверыць у сябе, падарыць цеплыню іншым людзям, стварыць сям’ю, у якой будуць выхоўвацца дзеці, стаць творцай свайго жыцця, сваёй будучыні.
Шмат добрых слоў выказала ўдзельнікам мерапрыемства начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама І. А. Богуш. Яна пайменна назвала найбольш адораных, найбольш актыўных і пажадала астатнім імкнуцца да новых, больш высокіх дасягненняў ва ўсіх сферах дзейнасці. Падзякавала тым, хто дапамагаў арганізаваць мерапрыемства і дапамагае людзям з абмежаванымі здольнасцямі.
Вынікі конкурсу “Свет вакол нас” і ўзнагароджванне пераможцаў падвяла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Н. С. Гоцка.
З заключным словам выступіла загадчыца аддзела дзённага знаходжання ЦСАН                 І. М. Лапата, якая дзякавала за дапамогу аддзелу адукацыі райвыканкама, супрацоўнікам цэнтра і актывістам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.