В Кореличском РДК состоялась благотворительная елка

Пад такой назвай у раённым Доме культуры адбылася дабрачынная навагодняя ёлка для дзяцей-сірот і інвалідаў. Па традыцыі іх прыйшлі павіншаваць прадстаўнікі раённай улады, аддзела адукацыі райвыканкама, маладзёжных і грамадскіх арганізацый, бацькі, госці і юныя аматары мастацкай самадзейнасці.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў свята звярнуўся намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Р. Ю. АБРАМЧЫК.
— Паважаныя рабяты, бацькі, педагогі, — гаварыў Руслан Юр’евіч, — сёння мы ў чарговы раз сабраліся каля нашай навагодняй ёлкі. Гэта свята, гэты дзень як знак надзеі. І трэба сказаць, што ўсё задуманае і загаданае абавязкова збудзецца. Новы год прыходзіць кожны год, мы гэта ведаем, і ёлка запальвае навагоднія агеньчыкі ў кожнай установе адукацыі, кожным доме, горадзе, пасёлку і вёсцы. І на гэтым свяце заўсёды прысутнічаюць дзеці.
Свята заўсёды суправаджаецца вясёлымі гульнямі, яно асацыіруецца з падарункамі і, вядома ж, гэта Дзед Мароз, цеплыня і ўвага да кожнага чалавека.
Дарагія рабяты! Дазвольце пажадаць, каб гэта свята прынесла кожнаму з вас задавальненне і радасць. Пажадаць кожнаму цеплыні, дабра, удачы і блізкіх людзей. Дарослым, — каб тая цеплыня, якую вы дорыце дзецям, вярталася да вас, каб паміж вамі заўсёды існавала трывалая, надзейная зваротная сувязь. Каб цёплыя дзіцячыя далоні прыносілі маме тую радасць, якую яна заслугоўвае па свайму прызванню.
Жадаю здароўя ўсім прысутным, таму што здароўе — гэта аснова дабрабыту, разам з ім з’яўляецца аптымізм, арганізм зараджаецца добрай энергіяй.
Дарагія сябры! Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншую вас з Новым годам, жадаю выдатных канікулаў дзецям, а ўсім прысутным — новых удач і здзяйсненняў у Новым 2013 годзе.
Свята працягвалася з удзелам Дзеда Мароза, Снягуркі, Снегавікоў, казачных герояў. Былі музыка, песні і танцы, гульні, накрытыя сталы з салодкімі пачастункамі. І, вядома ж, з падарункамі ад Дзеда Мароза і Снягуркі.
Свята прайшло весела і актыўна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.