Вернем дзяцей на снег!

Пад такім дэвізам прайшлі ў раёне спартыўна-аздараўленчыя святы, спаборніцтвы па лыжных гонках у праграме Сусветнага дня снегу. Гэтае зімовае мерапрыемства ўжо другі год запар па ініцыятыве Міжнароднай лыжнай федэрацыі праводзіцца 20 студзеня больш як у 40 краінах. Не абышло яно і Беларусь, дзе ў будучым яго плануецца зрабіць традыцыйным, каб такім чынам папулярызаваць здаровы лад жыцця і актыўны адпачынак.
У райцэнтры спаборніцтвы па лыжных гонках праходзілі на стадыёне “Юнацтва” і ў гарадскім парку. У іх удзельнічалі зборныя каманды калектываў фізкультуры прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў гарадскога пасёлка.
На дыстанцыі 2 км у жанчын перамагла Таццяна Ляўковіч з дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя. Другое месца заняла Ларыса Вырко з гімназіі                 № 1 г. п. Карэлічы, на трэцім месцы — Алеся Русак (ДБПЛ).
На дыстанцыі 3 км у мужчын перамогу святкаваў Алег Буцкевіч з ДРБУ-158, на другім месцы — Сяргей Васін з РУП ЖКГ, трэцім стаў Юрый Аляшкевіч з ДБПЛ.
А на лёдавай пляцоўцы стадыёна адбыліся таварысцкія сустрэчы юных хакеістаў.
Адзначыць Сусветны дзень снегу на вуліцу выйшлі школьнікі, члены калектываў фізкультуры сельскагаспадарчых арганізацый і ўсе жадаючыя.
Масавы старт лыжнікаў сабраў 1636 аматараў актыўнага адпачынку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.