Назначен новый начальник отдела государственной службы занятости населения райисполкома

 Наталля Сцяпанаўна Гоцка нарадзілася 20 студзеня 1976 года ў г. п. Карэлічы. Беларуска. Мае вышэйшую адукацыю. У 1998 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці біялогія, эканоміка і фінансы.
Працоўную дзейнасць пачала эканамістам раённага спажывецкага таварыства. Працавала прадаўцом філіяла “Каапгандаль” райспажыўтаварыства.
У 2003 годзе Наталля Сцяпанаўна назначаецца галоўным спецыялістам аддзела інфармацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, затым галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.
З 2007 года працуе начальнікам аддзела па справах моладзі райвыканкама.
У студзені 2013 года Наталля Сцяпанаўна Гоцка назначаецца намеснікам начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённага выканаўчага камітэта — начальнікам аддзела дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва.
Выхоўвае дачку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.