В Воронче состоялся спортивный праздник «Кореличская лыжня-2013» (фото)

Спартыўныя спаборніцтвы ў праграме свята “Карэліцкая лыжня — 2013” адбыліся ў аграгарадку Варонча.
У праграме свята — чэмпіянат г. п. Карэлічы па лыжных гонках, спартакіяда сярод сельскіх жыхароў, спартакіяда сярод кіруючых работнікаў, першынства па лыжных гонках у праграме спартакіяды школьнікаў, раённыя спаборніцтвы “Снежны снайпер”.
Адкрыў спаборніцтвы намеснік старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчык, які падкрэсліў, што “такое свята праводзіцца ў нашай краіне не першы год. У гэты дзень выходзяць на старт усе аматары лыжнага спорту, здаровага ладу жыцця. Кожны імкнецца паказаць на лыжні свае здольнасці і магчымасці, паспрачацца за званне лепшых у раёне для таго, каб наша каманда магла дастойна выступіць на абласных спаборніцтвах.
Жадаю ўсім удалых стартаў, лёгкай лыжні і бліскучага фінішу.
Здароўя ўсім, удачы і перамогі!”.
Сцяг спаборніцтваў падымалі капітаны каманд Мірскай, Варанчанскай і Лукскай школ Вераніка Хілевіч, Таццяна Пашкевіч і Крысціна Ермаловіч.
Першымі на старт выйшлі ўдзельнікі спаборніцтваў па лыжных гонках у праграме спартакіяды школьнікаў. Юнакі і дзяўчаты 1995-1998 гадоў нараджэння спаборнічалі на дыстанцыях 3000 і 2000 метраў.
У лыжніц першае месца заваявала Таццяна Пашкевіч, на другім месцы —  Дар’я Харошка (абедзьве з Варанчанскай СШ), на трэцім месцы — Надзея Доўжык з Турэцкай сярэдняй школы.
Прадстаўнік Варанчанскай СШ Антон Вярбіцкі перамог на дыстанцыі 3000 метраў сярод юнакоў. Раман Шнок і Дзяніс Гарбачоў з Турэцкай СШ занялі другое і трэцяе месцы, адпаведна.
У спартакіядзе кіруючых работнікаў сярод жанчын перамогу на дыстанцыі 1000 метраў святкавала Алена Чамярыс з СВК імя Чарняхоўскага, на другім месцы — Ала Барысік з СВК “Цырын-Агра”, на трэцім — Анастасія Шарапежнікава з СВК “Лукі-Агра”.
У мужчын на дыстанцыі 2000 метраў адразу два лыжнікі з СВК “Свіцязянка-2003” сталі прызёрамі. Першае месца заняў Мікалай Смолка, трэцяе — Іван Ліхута. Уладзімір Лабоцкі  з СВК “Цырын-Агра” прыйшоў на фініш другім.
У спаборніцтвах сярод сельскіх жыхароў ва ўзроставай групе да 35 гадоў сярод мужчын на дыстанцыі 3000 метраў першы перасёк фінішную прамую Павел Карпач з СВК “Свіцязянка-2003”, Максім Лушчык з гэтай жа гаспадаркі быў другім, трэцім — Яўгеній Ярмола з СВК імя Чарняхоўскага.
Ва ўзроставай групе 35 гадоў і больш на дыстанцыі 3000 метраў першае месца заняў Міхаіл Карпач, другое — Аляксандр Сак (абое з СВК “Свіцязянка-2003”), Іван Траяновіч СВК “Цырын-Агра” стаў трэцім.
У жанчын ва ўзроставай групе да 35 гадоў перамагла Анжэліка Комар з СВК імя Чарняхоўскага, Дар’я Пашкевіч з СВК “Свіцязянка-2003” на другім месцы, Кацярына Шыманская з СВК імя Чарняхоўскага на трэцім месцы.
Ва ўзроставай групе 35 гадоў і больш Лілія Кузняцова з СВК “Маяк-Заполле” фінішавала першай, Алена Бузук з СВК “Свіцязянка-2003” была другой, Тамара Несцер з СВК “Малюшычы” — трэцяй.
У агульнакамандным заліку сярод сельскіх жыхароў — на першым месцы СВК “Свіцязянка-2003”, на другім — СВК імя Чарняхоўскага, на трэцім месцы — СВК “Маяк-Заполле”.
Сярод кіруючых работнікаў агульнакаманднае першае месца заваявалі спартсмены СВК “Малюшычы”, другое — СВК імя Чарняхоўскага, трэцяе — СВК “Свіцязянка-2003”.
Сярод школ агульнакаманднае першае месца ў Варанчанскай СШ, другое — у Турэцкай і трэцяе — у Цырынскай сярэдніх школах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.