День работников жилищно-коммунального хозяйства

Камунальная служба трывала ўвайшла ў наша жыццё. Бадай, няма чалавека, які не меў бы да яе дачынення. І ўжо нязначныя перабоі ў іх рабоце выклікаюць  эмоцыі і   незадавальненне. Але гэта простая, на першы погляд, праца патрабуе вялікай самааддачы і душэўных сіл.
З якімі вытворчымі паказчыкамі сустракаюць камунальнікі раёна сваё прафесійнае свята, што іх хвалюе, чым заняты ў вольны ад работы час — з гэтымі і іншымі пытаннямі журналіст звярнулася ў час сустрэчы да дырэктара раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі  А. І. РУДАКА.
— Аляксандр Іванавіч, якім быў для работнікаў камунальнай службы раёна мінулы год?
—  Няпростым. Аднак, дзякуючы напружанай рабоце калектыву па зніжэнні выдаткаў вытворчасці, эканоміі і беражлівасці, выконваліся паказчыкі па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў, зніжэнні сабекошту работ і паслуг, асваенні інвенстыцый у асноўны капітал. А самае галоўнае для нас — стабільнае, бесперабойнае забеспячэнне насельніцтва раёна асноўнымі відамі камунальных паслуг у адпаведнасці з сацыяльнымі стандартамі.
За 2012 год выручка па прадпрыемству склала 39077 млн рублёў і павялічылася ў параўнанні з папярэднім годам у  1,8 раза. Атрыманы прыбытак ад рэалізацыі паслуг у памеры 1054 млн рублёў. Рэнтабельнасць рэалізаваных паслуг — 3 %.
Сабекошт рэалізаваных паслуг — 35500 млн рублёў. Найбольшую ўдзельную вагу ў сабекошце займаюць матэрыяльныя затраты (41,2 %), расходы на аплату працы (20,7 %) і амартызацыя (12,4 %). Насельніцтвам затраты пакрываюцца ў сярэднім на 12,4 %. Летась не дапушчана зніжэння аб’ёмаў камунальных паслуг у параўнанні з мінулым годам.
Агульны аб’ём платных паслуг, якія былі аказаны насельніцтву, склаў 3948,9 млн рублёў, тэмп росту — 138,6 %  у дзеючых цэнах. Дадатковых платных паслуг аказана на 1147,4 млн рублёў, у параўнанні з папярэднім годам павялічэнне склала 406,5 млн рублёў.
Рэалізацыя  мерапрыемстваў па энергазберажэнні дазволіла знізіць спажыванне энергарэсурсаў на 388,7 тоны ўмоўнага паліва і забяспечыць выкананне мэтавага паказчыка па энергазберажэнні на 5,1 %. Прадпрыемства выканала заданне па зніжэнні затрат за аказаныя жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтву ў супастаўных умовах да ўзроўню 2011 года на 10,2 %. Выкананы паказчык  па эканоміі рэсурсаў (1,5).
Сярэднямесячная заработная плата работнікаў прадпрыемства за мінулы год склала 2582,3 тыс. рублёў.
— А якія работы праводзіліся?
— Выканана заданне па капітальным рамонце жыллёвага фонду, забяспечаны ўвод 3,3 тыс. м2 агульнай плошчы жылых памяшканняў. Па капітальным рамонце жылфонду за год асвоена 857 млн рублёў. Асноўныя работы праводзіліся на жылых дамах па вуліцах Гагарына 4а, Гагарына 6а, 6б і Прытыцкага 4 у г. п. Карэлічы. Праведзены капрамонт мікрараёна жылой забудовы па вуліцы Гагарына  (асвоена 907,8 млн рублёў).
З мэтай рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па водазабеспячэнні і водаўвядзенні “Чыстая вада” летась увялі аб’ект “Водазабеспячэнне г. п. Карэлічы”. На ім выканана работ на 10,8 млрд рублёў.
На рэканструкцыі кацельнай па вуліцы Гастэлы з устаноўкай катлоў на мясцовых відах паліва  за год асвоена 3,8 млрд рублёў, па вуліцы Сташэўскай у г. п. Мір — 0,7 млрд рублёў.
— Ахова працы ў вас заўсёды пад кантролем.
— Мы клапоцімся пра бяспеку жыцця і здароўе работнікаў у працэсе працоўнай дзейнасці. На прадпрыемстве распрацоўваюцца мерапрыемствы па ахове працы, выкананне якіх дазваляе значна палепшыць санітарна-бытавыя ўмовы, а таксама забяспечыць працуючых неабходнымі сродкамі індывідуальнай і калектыўнай абароны.
На мерапрыемствы па ахове працы летась затрачана 630,3 млн рублёў.
— Сёння вырашаць пастаўленыя задачы немагчыма без кваліфікаваных кадраў.
— Гэта так. Немалаважнае значэнне ўдзяляецца рабоце з кадрамі. Працуючых у нас 333 чалавекі. Своечасова арганізуецца падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў. Летась прайшлі навучанне 65 чалавек, з іх — 41 кіраўнік і спецыяліст, 24 рабочыя. Укамплектаванасць кадрамі складае 73,2 %. Цякучасць іх — 27,6 %.
Калектыў камунальнікаў прымае актыўны ўдзел у розных спартыўных мерапрыемствах. І вынік ёсць: на раённым спартыўным свяце занялі першае месца. Праводзілася спартакіяда па зімовай рыбалцы на возеры Свіцязь. Прымалі ўдзел у турзлёце. Арганізоўвалі паездку ў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр. Члены калектыву засталіся задаволены.
У нашай галіне працуюць кваліфікаваныя, добрасумленныя работнікі. І сёння хочацца назваць іх: майстар участка  г. п. Мір Віктар Уладзіміравіч Кот, муляр Аляксандр Васільевіч Баранаў, маляр Марына Леанідаўна Варава, слесар-рамонтнік Уладзімір Пятровіч Бяляк, старшая пакаёўка Таццяна Міхайлаўна Янцэлевіч, вадзіцель Генадзій Мікалаевіч Мурашкевіч і многія іншыя.
Упэўнены, што і ў далейшым з пачуццём высокай адказнасці за даручаную справу, добрасумленнай і эфектыўнай працай будзем выконваць запыты і патрэбы людзей.
— А якія задачы вызначаны сёлета?
— Мы заменім 4 км цепласетак на ПІ-трубу, завершым рэканструкцыю кацельні па вуліцы Гастэлы (сакавік), рэканструкцыю кацельні па вуліцы Сташэўскай у г. п. Мір  (чэрвень), увядзём у эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў пасля капрамонту і цеплавой мадэрнізацыі  0,6 тыс. м2 (трэці квартал), павялічым выкарыстанне мясцовых відаў паліва з давядзеннем іх долі ў паліўным балансе да 81,4 %.
Асноўныя напрамкі работы прадпрыемства — выкананне паказчыка па энергазберажэнні, зніжэнні затрат пры аказанні жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву, зніжэнні пратэрмінаванай запазычанасці за аказаныя паслугі.
— Хочаца спадзявацца, што задуманае збудзецца, а калектыву паспрыяе поспех у  нялёгкай, але патрэбнай працы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.