Гармония шотокана

У горадзе Узда адбыліся рэспубліканскія спаборніцтвы па шатакан каратэ-до, прысвечаныя Дню жанчын. На іх сабраліся 215 спартсменаў з 20 клубаў Беларускай федэрацыі шатакан каратэ-до. У іх ліку былі і прадстаўнікі карэліцкага клуба “Белы тыгр”. Поспех спрыяў нашай Ульяне Крышэнь, якая заняла 4-е месца ў катэгорыі ката сярод дзяўчынак ва ўзросце 9-10 гадоў, і Андрэю Расюкевічу, які заняў ва ўзроставай катэгорыі 11 гадоў 3-е месца ў ката. А ў катэгорыі куматэ Андрэй заваяваў 1-е месца і стаў пераможцам спаборніцтваў.
Для выступлення ў спаборніцтвах і дасягнення высокіх вынікаў у шатакан каратэ-до адзінаборцам трэба рэгулярна трэніравацца, весці здаровы лад жыцця, быць фізічна і духоўна развітым. Невыпадкова спаборніцтвы ва Уздзе прайшлі пад назвай “Гармонія Шатакана”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.