Кореличские хоккеисты — на втором месте

У горадзе Ліда прайшлі абласныя спаборніцтвы па хакеі на прыз клуба “Залатая шайба” сярод юнакоў 2000-2001 гадоў нараджэння. Наша каманда заваявала на гэтым турніры ганаровае другое месца.
У сваёй групе карэліцкія хакеісты ўпэўнена перамаглі каманды Гродзенскага раёна (9:0), Шчучынскага (2:0), Навагрудскага (7:0) і занялі І месца.
У фінале турніру яны ўнічыю згулялі з камандай Дзятлаўскага раёна (2:2) і ва ўпартай барацьбе саступілі з лікам 1:3 камандзе Кастрычніцкага раёна              г. Гродна, якая і стала пераможцай спаборніцтваў.
На гэтым жа турніры сярод юнакоў 1998-1999 гадоў нараджэння нашы юнакі спыніліся ў кроку ад п’едэсталу, праіграўшы толькі адну сустрэчу камандзе Кастрычніцкага раёна і ўпэўнена выйграўшы ў каманды Навагрудскага раёна (7:0), Астравецкага (9:0) і Ашмянскага раёна (5:1). У выніку — 4-е месца.
Нашы хакеісты малодшай групы вярнуліся дамоў з медалямі і каштоўнымі прызамі. Гэта Мікіта Манкевіч і Аляксандр Дарашэнка з гімназіі № 1 г. п. Карэлічы, Серафім Манкевіч і Ілья Турлюк з СШ № 2 г. п. Карэлічы, Яўгеній Лазарэнка, Дзмітрый Мамончык і Арцём Зарубайка з Жухавіцкай СШ, Арцём Крапіўніцкі, Віктар Міхалкевіч, Андрэй Карзан, Максім Шымка, Уладзіслаў Кавальчук, Аляксей Казлоўскі і Міхаіл Башко з Лукскай СШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.