В СПК «Луки-Агро» прошло отчетное собрание по итогам года

“Ва ўсіх справах — людская прыгажосць”
Пад такой назвай праходзіў справаздачны сход у сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Лукі-Агра”, у якім                 прымалі ўдзел не толькі ўпаўнаважаныя, але і многія працаўнікі гаспадаркі, запрошаныя і госці. Зала ЦСДК была запоўнена ўсімі, каму неабыякавае становішча спраў у кааператыве,  перспектывы далейшага развіцця.
Існуе думка, што добра працуе той, хто ўмее добра і з карысцю адпачываць. Вось чаму адкрываючы сход, старшыня праўлення кааператыва М. А. Гавіна сказаў:
— Паважаны сход! Паважаныя працаўнікі гаспадаркі, запрошаныя і госці! З вашага дазволу мы сёння крыху зменім сход і фармат нашага справаздачнага мерапрыемства. У чым тут хаваецца інтрыга? У тым, што акрамя асноўнай гутаркі аб тым, як мы пражылі 2012 год, мы раскажам, што за кожным вытворчым паказчыкам знаходзяцца канкрэтныя людзі, тыя, хто прысутнічае ў гэтай зале і рыхтуе канцэртную праграму за кулісамі сцэны.Таму, перш чым заслухаць справаздачу праўлення СВК аб праведзенай рабоце, прынята рашэнне заслухаць творчую справаздачу калектыва мастацкай самадзейнасці. А ў канцэрце задзейнічаны і выступяць аператары машыннага даення кароў, даглядчыкі буйной рагатай жывёлы, работнікі свінагадоўчага комплексу, спецыялісты, паляводы, механізатары.
Але спачатку невялікае параўнанне. Летась у засекі кааператыва засыпана 12263 тоны зерня ў чыстай вазе. Гэта самы высокі паказчык за ўвесь час існавання гаспадаркі, як бы яе ні называлі.
У мінулым годзе валавы надой малака склаў 5718 тон. Вырашчана 1520 т мяса, у тым ліку 1189 т свініны, што таксама больш, чым у папярэднім годзе.
Сярод 36 жывёлагадоўчых ферм раёна нашы МТФ у першай дзясятцы. Калектыў малочнатаварнай фермы “Крышылоўшчына” з надоем 7202 кг займае трэцяе месца ў раёне, МТФ “Лукі” (6763 кг) — шостае, “Далматаўшчына” (6313 кг) — на дзявятым месцы, “Асташын” (6289) — на дзясятым.
І яшчэ адна прыемная вестка прыйшла ў гаспадарку. Напярэдадні дзяржаўную ўзнагароду, медаль “За працоўныя заслугі”, нашаму механізатару Андрэю Мікалаевічу Штэйну ўручыў прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч.
Усяго ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі атрыманы 51 мільярд 409 мільёнаў рублёў выручкі, у тым ліку 38 млрд 306 млн руб. складае прадукцыя жывёлагадоўлі і 11 млрд 266 млн руб. — прадукцыя раслінаводства.
Прыбытак ад рэалізацыі склаў 15 млрд 269 млн руб. Рэнтабельнасць 47,3 %.
Чыстага прыбытку атрымана 16 млрд 581 млн руб., што на 9 млрд 127 млн руб. больш, чым за 2011 год.
Вось тыя паказчыкі, пра якія марыла і думала разам з вамі праўленне гаспадаркі. І я лічу, што ў гаспадарча-фінансавым плане 2012 год завяршыўся паспяхова.
Потым слова трымаў старшыня райвыканкама В. Л. Шайбак, які гаварыў: “Паважаны агульны сход! Паважаныя артысты мастацкай самадзейнасці! Мы сёння яшчэ раз пераканаліся, што творчая іскра ёсць у кожнага з прысутных. І гэтыя дзве гадзіны творчай справаздачы — лепшы доказ таму, што мясцовыя таленты не горшыя за заезджых артыстаў ад шоу-бізнесу.
Сваё майстэрства сельскія артысты дэманстравалі з не меншай адказнасцю, чым уменне вырошчваць хлеб, працаваць на фермах, у іншых галінах сельскагаспадарчай вытворчасці. Гэта лепшыя захавальнікі і прадаўжальнікі нашых традыцый, творчасці, мастацкай спадчыны. Гэта лепшыя людзі нашага раёна, Гродзеншчыны і дзяржавы.
Дзякуй вам!
Прыемна бачыць натхнёныя твары людзей, упэўненых у сваіх сілах і ў заўтрашнім дні. І сярод іх — Андрэй Мікалаевіч Штэйн, сапраўдны хлебароб, добры сем’янін, выдатны чалавек, упэўнены ў сабе. А гэта надае ўпэўненасці кіраўніцтву гаспадаркі і ўлады ў тым, што ёсць сапраўдныя мужчыны, якія могуць асабістым прыкладам павесці за сабою калектыў, справіцца з любой вытворчай задачай.
Я кажу пра Андрэя Мікалаевіча не ў адзіночным ліку, а ў яго асобе і пра многіх іншых працаўнікоў. Калі мы прадстаўлялі А. М. Штэйна да ўрадавай узнагароды, то былі ўпэўнены, што ён яе атрымае заслужана, таму што ён — з Гродзеншчыны, ён — з Карэліччыны, ён — з СВК “Лукі-Агра”.
Шаноўныя! Перад сходам я ўручыў настаўніцы біялогіі гімназіі № 1 г. п. Карэлічы  Г. К. Шклярж віншавальную паштоўку са святам 8 Сакавіка ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. Гэта таксама вельмі прыемна і пацвярджае той факт, што карэліцкая зямля і сёння багатая на добрых настаўнікаў, інжынераў, выдатных спецыялістаў прамысловасці, цудоўных людзей, якія працуюць у сельскагаспадарчай вытворчасці, якія з душою і вялікім жаданнем выконваюць гэтую пачэсную працу.
Нялёгкая сялянская праца. Але вы змаглі сродкамі мастацтва паказаць важнасць такой справы.
Дзякуй вам, дарагія сябры! Дзякуй за самаадданую працу і вялікі ўклад у народнагаспадарчы комплекс рэспублікі, Гродзеншчыны і нашага, Карэліцкага краю.
Дзякуй маладым працаўнікам, ветэранам вытворчасці. Самае дарагое, што мы маем — гэта нашы людзі, на кім сёння трымаецца дзяржава.
В. Л. Шайбак засяродзіў увагу прысутных на некаторых аспектах арганізацыі работ у кааператыве. У раслінаводстве — гэта вытворчасць кармоў: спяшаючыся, мы не захоўваем тэхналогію, няхай іх будзе менш, але лепшай якасці, і выкарыстанне фуражу. А яшчэ — не ашчаднае выкарыстанне наяўных кармоў з мэтай зніжэння сабекошту прадукцыі жывёлагадоўлі.
Наша задача — задзейнічаць больш эфектыўна ўгоддзі ад Асташына да Любаніч. Над гэтым трэба і будзем працаваць.
Кармавая база — гэта клопат галоўнага агранома і галіновых спецыялістаў. Будзем мець якасныя кармы — знізім сабекошт, атрымаем прыбытак — будзем далей развіваць гаспадарку.
Не сакрэт, што наш раён самы вялікі ў вобласці па колькасці гаспадарак. І не праблема сёння аб’яднаць іх. Але ці мэтазгодна гэта? Ці застанецца ўзбуйненая гаспадарка кіруемай? Ці застанецца культура, уласцівая гэтым людзям, што былі на гэтай сцэне? Ці будзе захавана створаная ў вёсцы інфраструктура? Загубіць усё лёгка, а аднавіць — вялікая праца. Таму ставіцца задача — захаваць усё зробленае, маючы грошы на разліковым рахунку.
Важным напрамкам дзейнасці з’яўляецца павелічэнне прадуктыўнасці дойнага статка. У гэтым плане ў СВК “Лукі-Агра” многа зроблена. Значна павысіўся генетычны патэнцыял жывёлы, а гэта стварае добрыя ўмовы для павелічэння аб’ёмаў вытворчасці малака.
Наступная праблема — вырошчванне цукровых буракоў. Належыць абнавіць тэхніку ў гэтай галіне, павысіць ураджайнасць і збор караняплодаў. Для гэтага мяркуецца набыць сёлета высокапрадукцыйны буракаўборачны камбайн, іншай тэхнікі дастаткова.
І самая галоўная задача — навучыцца правільна і эфектыўна выкарыстоўваць тэхналогіі вытворчасці мяса і малака.
Усё для гэтага ёсць.  У вас самы магутны машынна-трактарны парк, самыя вопытныя спецыялісты і механізатары, зладжана працуе агранамічная служба і г. д.
Сёння вы стабільна ўтрымліваеце другое месца ў раёне па вытворчасці малака, не ходзіце ў аўтсайдэрах і ў іншых галінах сельскагаспадарчай вытворчасці.
Далей слова трымаў старшыня праўлення  СВК “Лукі-Агра” М. А. Гавіна.
— Паважаныя таварышы! — гаварыў Мікалай Аляксандравіч. — Мы толькі што, упершыню за многа гадоў, паглядзелі і паслухалі творчую справаздачу аматараў мастацкай самадзейнасці. Хораша выступілі. Не горш за іншагародніх артыстаў, якіх мы запрашалі раней на ўрачыстасці. І міжволі ўзнікала думка: “А ці не набыць нам аўтобус, каб гэтыя канцэрты змаглі ўбачыць і іншыя гаспадаркі раёна? Маю надзею, што з благаслаўлення раённай улады гэта збудзецца”. Не будзе праблем і са сцэнічнымі касцюмамі.
Нездарма кажуць у народзе “Калі будзе хлеб — будзе і песня”. Мы маем і адно, і другое, а самае галоўнае — цудоўных жанчын і выдатных працаўніц і працаўнікоў. Я жадаю ўсім вам здароўя — у дом, цяпла — у дом, дабрабыту — у дом, цярпення, павагі і ўсяго, чаго самі жадаеце, на што спадзеяцеся — у дом.
Паважаны сход! На мой погляд, мінулы год быў больш-менш удалы. Чаму больш-менш. Ды таму, што заўсёды хочацца нечага большага. А вось пра гэтае большае мы падумаем і ажыццявім ужо ў 2013 годзе.
Бягучы год павінен быць яшчэ лепшым — у гаспадарцы ўступіць у строй новы малочнатаварны комплекс, вядзецца сур’ёзная рэканструкцыя на свінагадоўчым комплексе, будзе мяняцца тэхналогія ў галіне раслінаводства, прадоўжым набываць новую тэхніку. Гэта будзе зроблена дзеля зручнай і бяспечнай працы людзей ва ўсіх галінах вытворчасці. І, у рэшце рэшт, атрымліваць не толькі высокую зарплату, а і задавальненне ад сваёй працы, якое мы атрымалі ўжо сёння.
Дзякуй вам за ўсё!
Вядучы гаворку аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў 2012 годзе, М. А. Гавіна гаварыў, што ад рэалізацыі ўсіх відаў прадукцыі СВК атрымаў 51 млрд 409 млн руб. Значную долю ў гэтым займаюць свініна, амаль 18 млрд руб., малако — 16 млрд 367 млн руб., цукровыя буракі — 3 млрд 877 млн рублёў. Вядома, ад цукровых буракоў хацелася б мець больш грошай, таму сёлета іх пасевы павялічым ад 250 да 400 гектараў.
Ад рэалізацыі ялавічыны атрымана 2 млрд 500 млн руб. і 1 млрд 400 млн руб. — ад рэалізацыі рапсу.
У гэтым напрамку мы будзем спецыялізавацца і сёлета, не аслабляючы ўвагі да кормавытворчасці для грамадскага статка і асабістай жывёлы вяскоўцаў.
Вялікая надзея на МТК “Далматаўшчына”, бо калі летась у цэлым па гаспадарцы было надоена 5618 тон малака, то з уводам у строй новага комплексу там будзе атрымана столькі ж прадукцыі ў год. А калі ўсё пойдзе добра, то ў 2014 годзе валавая вытворчасць малака сладзе каля 8000 тон, што прынясе ў скарбонку гаспадаркі дадаткова каля 10 мільярдаў рублёў.
Малако з комплексу будзе рэалізоўвацца толькі “гатункам экстра” і вышэйшым гатункам. Умовы і ўсё астатняе для гэтага ёсць.
Шукаем таленавітых кіраўнікоў і работнікаў на гэты комплекс, дзе рэжым і ўмовы працы будуць вельмі сур’ёзныя.
Не менш увагі будзе надавацца заработнай плаце. Калі летась яна склала 2 мільёны 525 тысяч рублёў (сярэдняя), або кожны з 360 працуючых зарабляў за дзень 100 тысяч рублёў, то ў студзені 2013 года — 120 тысяч.
Але памер заробку будзе прама залежаць ад колькасці і якасці працы кожнага. Прыкладам служыць калектыў малочнатаварнай фермы “Лукі”. Гэта згуртаваны калектыў аднадумцаў, які вызначаецца як у вытворчых справах, так і ў навядзенні парадку на ферме. Уласцівае жывёлаводам пачуццё локця, якія гатовы прыйсці на дапамогу адзін аднаму, а ў выпадку патрэбы замяніць калегу. Святы таксама адзначаюць разам.
Тое ж самае можна сказаць і пра калектыў свінагадоўчага комплексу.
Праўленне гаспадаркі бачыць гэта і ўсебакова падтрымлівае. У час адказных палявых работ з мэтай заахвочвання людзей праўленне мяркуе стварыць такія ўмовы, каб механізатар мог за дзень зарабіць не менш 500 тысяч рублёў. Дазваляецца і больш.
У бок павелічэння зменяцца расцэнкі аплаты працы жывёлаводаў і спецыялістаў. Адным словам, чым больш будзе грошай ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі, тым больш будзе павялічвацца зарплата. Але не дасягнем дастойнай будучыні, калі не будзем сур’ёзна займацца мадэрнізацыяй вытворчасці як у жывёлагадоўлі, так і ў раслінаводстве, а яшчэ — належнага ўзаемаразумення паміж членамі кааператыву, праўленнем, спецыялістамі і радавымі працаўнікамі.
Няпроста сёння кіраўніцтву, няпроста і ўсім работнікам гаспадаркі, але трэба памятаць, што 2013 год аб’яўлены Годам беражлівасці. А таму ашчаднасць на ўсіх участках вытворчасці, на ўсіх рабочых месцах — гэта значны рэзерв павышэння эфектыўнасці гаспадарання, змяншэння выдаткаў, паляпшэння дабрабыту людзей. І ў гэтым накірунку праўленнем прыняты адпаведныя меры.
На сходзе былі ўшанаваны і прэміраваны лепшыя калектывы і працаўнікі гаспадаркі за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў ва ўнутрыгаспадарчым спаборніцтве.
І яшчэ адна прыемная вестка прыйшла ў гаспадарку. Напярэдадні дзяржаўную ўзнагароду, медаль “За працоўныя заслугі”, нашаму механізатару Андрэю Мікалаевічу Штэйну ўручыў прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч.
Усяго ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі атрыманы 51 мільярд 409 мільёнаў рублёў выручкі, у тым ліку 38 млрд 306 млн руб. складае прадукцыя жывёлагадоўлі і 11 млрд 266 млн руб. — прадукцыя раслінаводства.
Прыбытак ад рэалізацыі склаў 15 млрд 269 млн руб. Рэнтабельнасць 47,3 %.
Чыстага прыбытку атрымана 16 млрд 581 млн руб., што на 9 млрд 127 млн руб. больш, чым за 2011 год.
Вось тыя паказчыкі, пра якія марыла і думала разам з вамі праўленне гаспадаркі. І я лічу, што ў гаспадарча-фінансавым плане 2012 год завяршыўся паспяхова.
Потым слова трымаў старшыня райвыканкама В. Л. Шайбак, які гаварыў: “Паважаны агульны сход! Паважаныя артысты мастацкай самадзейнасці! Мы сёння яшчэ раз пераканаліся, што творчая іскра ёсць у кожнага з прысутных. І гэтыя дзве гадзіны творчай справаздачы — лепшы доказ таму, што мясцовыя таленты не горшыя за заезджых артыстаў ад шоу-бізнесу.
Сваё майстэрства сельскія артысты дэманстравалі з не меншай адказнасцю, чым уменне вырошчваць хлеб, працаваць на фермах, у іншых галінах сельскагаспадарчай вытворчасці. Гэта лепшыя захавальнікі і прадаўжальнікі нашых традыцый, творчасці, мастацкай спадчыны. Гэта лепшыя людзі нашага раёна, Гродзеншчыны і дзяржавы.
Дзякуй вам!
Прыемна бачыць натхнёныя твары людзей, упэўненых у сваіх сілах і ў заўтрашнім дні. І сярод іх — Андрэй Мікалаевіч Штэйн, сапраўдны хлебароб, добры сем’янін, выдатны чалавек, упэўнены ў сабе. А гэта надае ўпэўненасці кіраўніцтву гаспадаркі і ўлады ў тым, што ёсць сапраўдныя мужчыны, якія могуць асабістым прыкладам павесці за сабою калектыў, справіцца з любой вытворчай задачай.
Я кажу пра Андрэя Мікалаевіча не ў адзіночным ліку, а ў яго асобе і пра многіх іншых працаўнікоў. Калі мы прадстаўлялі А. М. Штэйна да ўрадавай узнагароды, то былі ўпэўнены, што ён яе атрымае заслужана, таму што ён — з Гродзеншчыны, ён — з Карэліччыны, ён — з СВК “Лукі-Агра”.
Шаноўныя! Перад сходам я ўручыў настаўніцы біялогіі гімназіі № 1 г. п. Карэлічы  Г. К. Шклярж віншавальную паштоўку са святам 8 Сакавіка ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. Гэта таксама вельмі прыемна і пацвярджае той факт, што карэліцкая зямля і сёння багатая на добрых настаўнікаў, інжынераў, выдатных спецыялістаў прамысловасці, цудоўных людзей, якія працуюць у сельскагаспадарчай вытворчасці, якія з душою і вялікім жаданнем выконваюць гэтую пачэсную працу.
Нялёгкая сялянская праца. Але вы змаглі сродкамі мастацтва паказаць важнасць такой справы.
Дзякуй вам, дарагія сябры! Дзякуй за самаадданую працу і вялікі ўклад у народнагаспадарчы комплекс рэспублікі, Гродзеншчыны і нашага, Карэліцкага краю.
Дзякуй маладым працаўнікам, ветэранам вытворчасці. Самае дарагое, што мы маем — гэта нашы людзі, на кім сёння трымаецца дзяржава.
В. Л. Шайбак засяродзіў увагу прысутных на некаторых аспектах арганізацыі работ у кааператыве. У раслінаводстве — гэта вытворчасць кармоў: спяшаючыся, мы не захоўваем тэхналогію, няхай іх будзе менш, але лепшай якасці, і выкарыстанне фуражу. А яшчэ — не ашчаднае выкарыстанне наяўных кармоў з мэтай зніжэння сабекошту прадукцыі жывёлагадоўлі.
Наша задача — задзейнічаць больш эфектыўна ўгоддзі ад Асташына да Любаніч. Над гэтым трэба і будзем працаваць.
Кармавая база — гэта клопат галоўнага агранома і галіновых спецыялістаў. Будзем мець якасныя кармы — знізім сабекошт, атрымаем прыбытак — будзем далей развіваць гаспадарку.
Не сакрэт, што наш раён самы вялікі ў вобласці па колькасці гаспадарак. І не праблема сёння аб’яднаць іх. Але ці мэтазгодна гэта? Ці застанецца ўзбуйненая гаспадарка кіруемай? Ці застанецца культура, уласцівая гэтым людзям, што былі на гэтай сцэне? Ці будзе захавана створаная ў вёсцы інфраструктура? Загубіць усё лёгка, а аднавіць — вялікая праца. Таму ставіцца задача — захаваць усё зробленае, маючы грошы на разліковым рахунку.
Важным напрамкам дзейнасці з’яўляецца павелічэнне прадуктыўнасці дойнага статка. У гэтым плане ў СВК “Лукі-Агра” многа зроблена. Значна павысіўся генетычны патэнцыял жывёлы, а гэта стварае добрыя ўмовы для павелічэння аб’ёмаў вытворчасці малака.
Наступная праблема — вырошчванне цукровых буракоў. Належыць абнавіць тэхніку ў гэтай галіне, павысіць ураджайнасць і збор караняплодаў. Для гэтага мяркуецца набыць сёлета высокапрадукцыйны буракаўборачны камбайн, іншай тэхнікі дастаткова.
І самая галоўная задача — навучыцца правільна і эфектыўна выкарыстоўваць тэхналогіі вытворчасці мяса і малака. Усё для гэтага ёсць.  У вас самы магутны машынна-трактарны парк, самыя вопытныя спецыялісты і механізатары, зладжана працуе агранамічная служба і г. д.
Сёння вы стабільна ўтрымліваеце другое месца ў раёне па вытворчасці малака, не ходзіце ў аўтсайдэрах і ў іншых галінах сельскагаспадарчай вытворчасці.
Далей слова трымаў старшыня праўлення  СВК “Лукі-Агра” М. А. Гавіна.
— Паважаныя таварышы! — гаварыў Мікалай Аляксандравіч. — Мы толькі што, упершыню за многа гадоў, паглядзелі і паслухалі творчую справаздачу аматараў мастацкай самадзейнасці. Хораша выступілі. Не горш за іншагародніх артыстаў, якіх мы запрашалі раней на ўрачыстасці. І міжволі ўзнікала думка: “А ці не набыць нам аўтобус, каб гэтыя канцэрты змаглі ўбачыць і іншыя гаспадаркі раёна? Маю надзею, што з благаслаўлення раённай улады гэта збудзецца”. Не будзе праблем і са сцэнічнымі касцюмамі.
Нездарма кажуць у народзе “Калі будзе хлеб — будзе і песня”. Мы маем і адно, і другое, а самае галоўнае — цудоўных жанчын і выдатных працаўніц і працаўнікоў. Я жадаю ўсім вам здароўя — у дом, цяпла — у дом, дабрабыту — у дом, цярпення, павагі і ўсяго, чаго самі жадаеце, на што спадзеяцеся — у дом.
Паважаны сход! На мой погляд, мінулы год быў больш-менш удалы. Чаму больш-менш. Ды таму, што заўсёды хочацца нечага большага. А вось пра гэтае большае мы падумаем і ажыццявім ужо ў 2013 годзе.
Бягучы год павінен быць яшчэ лепшым — у гаспадарцы ўступіць у строй новы малочнатаварны комплекс, вядзецца сур’ёзная рэканструкцыя на свінагадоўчым комплексе, будзе мяняцца тэхналогія ў галіне раслінаводства, прадоўжым набываць новую тэхніку. Гэта будзе зроблена дзеля зручнай і бяспечнай працы людзей ва ўсіх галінах вытворчасці. І, у рэшце рэшт, атрымліваць не толькі высокую зарплату, а і задавальненне ад сваёй працы, якое мы атрымалі ўжо сёння.
Дзякуй вам за ўсё!  Вядучы гаворку аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў 2012 годзе, М. А. Гавіна гаварыў, што ад рэалізацыі ўсіх відаў прадукцыі СВК атрымаў 51 млрд 409 млн руб. Значную долю ў гэтым займаюць свініна, амаль 18 млрд руб., малако — 16 млрд 367 млн руб., цукровыя буракі —  3 млрд 877 млн рублёў. Вядома, ад цукровых буракоў хацелася б мець больш грошай, таму сёлета іх пасевы павялічым ад 250 да 400 гектараў.
Ад рэалізацыі ялавічыны атрымана 2 млрд 500 млн руб. і 1 млрд 400 млн руб. — ад рэалізацыі рапсу.
У гэтым напрамку мы будзем спецыялізавацца і сёлета, не аслабляючы ўвагі да кормавытворчасці для грамадскага статка і асабістай жывёлы вяскоўцаў.
Вялікая надзея на МТК “Далматаўшчына”, бо калі летась у цэлым па гаспадарцы было надоена 5618 тон малака, то з уводам у строй новага комплексу там будзе атрымана столькі ж прадукцыі ў год. А калі ўсё пойдзе добра, то ў 2014 годзе валавая вытворчасць малака сладзе каля 8000 тон, што прынясе ў скарбонку гаспадаркі дадаткова каля 10 мільярдаў рублёў.
Малако з комплексу будзе рэалізоўвацца толькі “гатункам экстра” і вышэйшым гатункам. Умовы і ўсё астатняе для гэтага ёсць.
Шукаем таленавітых кіраўнікоў і работнікаў на гэты комплекс, дзе рэжым і ўмовы працы будуць вельмі сур’ёзныя.
Не менш увагі будзе надавацца заработнай плаце. Калі летась яна склала 2 мільёны 525 тысяч рублёў (сярэдняя), або кожны з 360 працуючых зарабляў за дзень 100 тысяч рублёў, то ў студзені 2013 года — 120 тысяч.
Але памер заробку будзе прама залежаць ад колькасці і якасці працы кожнага. Прыкладам служыць калектыў малочнатаварнай фермы “Лукі”. Гэта згуртаваны калектыў аднадумцаў, які вызначаецца як у вытворчых справах, так і ў навядзенні парадку на ферме. Уласцівае жывёлаводам пачуццё локця, якія гатовы прыйсці на дапамогу адзін аднаму, а ў выпадку патрэбы замяніць калегу. Святы таксама адзначаюць разам.
Тое ж самае можна сказаць і пра калектыў свінагадоўчага комплексу.
Праўленне гаспадаркі бачыць гэта і ўсебакова падтрымлівае. У час адказных палявых работ з мэтай заахвочвання людзей праўленне мяркуе стварыць такія ўмовы, каб механізатар мог за дзень зарабіць не менш 500 тысяч рублёў. Дазваляецца і больш.
У бок павелічэння зменяцца расцэнкі аплаты працы жывёлаводаў і спецыялістаў. Адным словам, чым больш будзе грошай ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі, тым больш будзе павялічвацца зарплата. Але не дасягнем дастойнай будучыні, калі не будзем сур’ёзна займацца мадэрнізацыяй вытворчасці як у жывёлагадоўлі, так і ў раслінаводстве, а яшчэ — належнага ўзаемаразумення паміж членамі кааператыву, праўленнем, спецыялістамі і радавымі працаўнікамі.
Няпроста сёння кіраўніцтву, няпроста і ўсім работнікам гаспадаркі, але трэба памятаць, што 2013 год аб’яўлены Годам беражлівасці. А таму ашчаднасць на ўсіх участках вытворчасці, на ўсіх рабочых месцах — гэта значны рэзерв павышэння эфектыўнасці гаспадарання, змяншэння выдаткаў, паляпшэння дабрабыту людзей. І ў гэтым накірунку праўленнем прыняты адпаведныя меры.
На сходзе былі ўшанаваны і прэміраваны лепшыя калектывы і працаўнікі гаспадаркі за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў ва ўнутрыгаспадарчым спаборніцтве.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.