Депутат палаты представителей Национального Собрания Республики Беларусь А. Н. Наумович провел прием граждан в Красненском сельском Совете

14

10 красавіка 2013 года ў памяшканні Красненскага сельвыканкама вёў прыём грамадзян дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Мікалаевіч НАУМОВІЧ.
Праца ў выбарчай акрузе — важны напрамак дзейнасці дэпутата, які служыць адной з форм зваротнай сувязі паміж заканадаўцамі і электаратам, дазваляе трымаць руку на пульсе падзей і праблем, якія хвалююць людзей, прымаць аператыўныя рашэнні па тых ці іншых пытаннях.
Першым на прыём да дэпутата прыйшоў жыхар райцэнтра А. К. Самец з прапановай аб удасканаленні заканадаўства ў сферы вылічэння працоўнага стажу для назначэння пенсій.
В. І. Даражэвіч з в. Амневічы хвалявала пытанне аб правілах атрымання правазацвярджаючых дакументаў на зямельны ўчастак і на дом.
Жыхар г. п. Карэлічы У. С. Кароль звяртаўся да А. М. Наумовіча па пытанню працаўладкавання, а У. І. Марук з Вобрыны — па праблеме размяшчэння камунальных бытавых адходаў у гэтым населеным пункце і добраўпарадкаванні месцаў грамадскага карыстання.
Ветэран працы А. І. Лапата з в. Дольная Рута звярнуўся да дэпутата з просьбай аб забеспячэнні цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва новым аўтамабілем.
Усім заяўнікам дэпутат А. М. Наумовіч даў дзелавыя, аргументаваныя адказы і тлумачэнні. Асобныя пытанні ўзяты на кантроль.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.