Династия механизаторов Напорко из СПК «Маяк-Заполье»

4На сваіх рабочых месцах працавала ў дзень рэспубліканскага суботніка ў СВК “Маяк-Заполле” дынастыя механізатараў Напоркаў. Галава дынастыі Вячаслаў Леанідавіч пачынаў працоўную дзейнасць шафёрам, а з 1982 года перасеў на трактар. За трыццаць гадоў змяніў тры трактары і набыў багаты вопыт сейбіта. Зараз працуе на МТЗ-3022 ДЦ1 у агрэгаце з АПП-6. Пры норме 18 гектараў ён засейвае па 35-40 га за дзень.
Яго сын Аляксей самы першы падрыхтаваў культыватар і выехаў у поле. За першы пробны выезд закультываваў 20 га глебы.
Плённа папрацавалі брат Анатолій Леанідавіч на МТЗ-1221, дваюрадныя браты Мікалай Анатольевіч на МТЗ-52 і Сяргей Аляксеевіч на МТЗ-82.
Па першаму сігналу гатовы быў у дзень суботніка вывесці ў поле свой агрэгат адзін з лепшых сеяльшчыкаў і камбайнераў гаспадаркі Аляксандр Мікалаевіч Жук.
Усе яны працуюць у першым вытворчым участку, які ўзначальвае І. П. Гавака.
Паводле яго слоў ва ўчастку сёлета трэба пасеяць 240 га ячменю, 75 га зернебабовых, 20 га аўса, 220 — цукровых буракоў, 205 — кукурузы, 50 га лёну.
У дадатак прыдзецца перасеяць частку азімага трыцікале, пашкоджанага снежнай цвіллю і, магчыма, крыху азімай пшаніцы, хаця яна перазімавала лепш.
У гэтыя дні ва ўчастку вядзецца падкормка каліем і азотам пашы з мэтай хутчэйшага выгану на яе жывёлы, а таксама шматгадовых траў. Паша апрацоўваецца лугавымі боронамі.
Палявыя работы вядуцца з 6 гадзін раніцы і доўжацца ўвесь светлавы дзень. Арганізавана 2-х разовае харчаванне механізатараў, да ўсіх даведзены нормы выпрацоўкі і аплаты працы.
Поўным ходам вядзецца падкормка КАСам азімых пасеваў. На гэтай аперацыі шчыруе машыніст самаходнага агрэгата “Раса” Аляксандр Аляксандравіч Жукоўскі. Яму належыць падсілкаваць 380 га пшаніцы і 200 га трыцікале.
На падкормцы пашы і шматгадовых траў вельмі эфектыўным з’яўляецца агрэгат “Амазоне”, які абслугоўвае С. М. Сцепанчук. Нягледзячы, што агрэгату ўжо 13 гадоў, ён не падводзіць механізатара.
Дапамагае Сцепанчуку малады трактарыст Сяргей Варановіч, які асвойвае новую тэхніку.
А сяўбу ў другім вытворчым участку пачаў вопытнейшы механізатар Анатолій Блашко на энерганасычаным трактары “Атлес” у агрэгаце з “Амазоне”.

3

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.