Кореличчанка Елена Чичкан стала чемпионкой Европы

1

У горадзе Тырана (Албанія) прайшоў чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы. У ім у складзе зборнай Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел і выхаванка ДЮСШ Алена Чычкан.
Алена выступала ў вагавай катэгорыі да 58 кілаграмаў. У групе мацнейшых упартая барацьба разгарнулася паміж спартсменкамі Албаніі, Румыніі, Украіны і Беларусі. Лідара ў гэтай вагавай катэгорыі, сярэбранага прызёра папярэдняга чэмпіянату Еўропы, цяжкаатлеткі з Албаніі Рамэлу Бягай і маладую, сямнаццацігадовую спартсменку з Румыніі Алену Тома ў першым практыкаванні (рывок) наша Алена Чычкан перамагла, падняўшы штангу вагою 95 кг, і стала чэмпіёнкай спаборніцтваў. Такую ж  вагу ўзяла і румынка, але яна была цяжэйшай за Алену.
Усе кропкі над “і” паставіла другое практыкаванне (штуршок), у якім  спартсменка з Карэліч  узяла штангу вагою 118 кг, што на 6 кг больш, чым у албанкі Бягай і на 1 кг больш, чым у румынкі Алены Тома.
Такім чынам, залаты медаль у штуршку і вялікі залаты медаль у суме двухбор’я ў скарбонцы нашай краіны.
Віншуем і жадаем Алене новых спартыўных дасягненняў на чэмпіянаце свету, які адбудзецца летам гэтага года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.