«Кореличи-Лен» на пути модернизации

15Як вядома, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка даручыў да канца 2014 года завяршыць тэхпераўзбраенне прадпрыемстваў ільняной галіны, каб у 2015 годзе яна выйшла на эфектыўную работу. Да гэтага часу ў краіне павінна застацца 18 прадпрыемстваў, якія будуць вырабляць 60 тысяч тон высакаякаснага льновалакна. У тым ліку і ААТ “Карэлічы-Лён”, дзе згодна з комплексным бізнес-планам развіцця льняной галіны на 2011-2015 гады вызначана “Рэканструкцыя ААТ “Карэлічы-Лён” з размяшчэннем высокапрадукцыйнай лініі доўгага і кароткага валакна”.
Мэтай інвестыцыйнага праекта з’яўляецца стварэнне новай вытворчасці, будаўніцтва вытворчага корпуса 150х24 метры і ўстаноўка новай лініі DEPORTERE (Бельгія), якая забяспечыць выпуск ільновалакна высокай якасці, а таксама расшырэнне дзеючай вытворчасці і яе тэхнічнае пераўзбраенне. Крыніцай фінансавання капітальных затрат вызначаны льготны крэдыт банка ў нацыянальнай валюце ў памеры 154122,6 млн руб.
Мадэрнізацыя пачалася ў мінулым годзе і завяршыць яе мяркуецца сёлета. За гэты перыяд асвоена 49,9 млрд руб. крэдытных сродкаў, у тым ліку пералічана на “Калінкавіцкі РМЗ” на выраб і пастаўку тэхналагічнай лініі па выпуску доўгага і кароткага валакна — 41,2 млрд руб., на будаўніцтва павецяў для захоўвання льнотрасты — 8,7 млрд руб. На будаўнічых пляцоўках зманціраваны фундаменты і калоны вытворчага корпуса. Вядзецца будаўніцтва дзвюх павецяў (шох) для захоўвання льнотрасты на 2000 тон кожная. Пастаўка абсталявання запланавана на май, а мантаж яго — на ліпень 2013 года.
Увод у эксплуатацыю новага абсталявання дазволіць забяспечыць: бесперапыннасць перапрацоўкі льнотрасты пасля механізаванай ўборкі, поўную ачыстку льнонасення, тэхналагічную таўшчыню слоя, беражлівы рэжым трапання, выдалення кастрыцы; знізіць затраты на энерганосьбіты, прастоі на рамонт абсталявання, час на міжаперацыйныя пераходы; павялічыць прадукцыйнасць абсталявання; палепшыць якасць доўгага і кароткага валакна (павялічыць удзельную вагу доўгага валакна да 50 % сярэднім нумарам 12,5 пры фактычным нумары за 2012 год — 11,1, кароткага валакна да 4,5 пры фактычным нумары ў мінулым годзе — 4,09).
Акрамя таго, новае абсталяванне аснашчана эфектыўнай фільтравентыляцыйнай сістэмай, якая дазволіць значна палепшыць умовы працы і знізіць колькасць шкодных выкідаў у атмасферу.
Важным застаецца забеспячэнне прад-прыемства сыравінай, таму сёлета вырошчваць і лён будзем на плошчы 1650 гектараў, у тым ліку сіламі завода 1220 га і 430 га ў СВК “Маяк-Заполле”, імя Чарняхоўскага, “Свіцязянка-2003”, “Лукі-Агра”, “Малюшычы”. Плануецца сабраць 7000 тон ільнотрасты.
Праектам прадугледжваецца трохзменны рэжым работы прадпрыемства, пры гэтым мяркуецца бесперапыннае функцыянаванне дзеючай вытворчасці.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.