Назначен начальник Кореличского районного отдела следственного комитета

10Дзмітрый Леанідавіч Захарчук нарадзіўся ў 1975 годзе ў г. п. Зэльва Гродзенскай вобласці. Беларус. Мае вышэйшую адукацыю. У 2000 годзе скончыў следча-экспертны факультэт Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў следчым па Кастрычніцкім раёне ўпраўлення следчага камітэта пры МУС Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці. Затым звязаў лёс з аператыўнай работай. З 2002 по 2007 гады — старшы оперупаўнаважаны ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. З 2007 па 2008 г. г. з’яўляўся начальнікам аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС. Наступныя тры гады займаў пасаду старшага следчага следчага аддзела папярэдняга расследавання Ленінскага РАУС г. Гродна, яшчэ два гады — намесніка начальніка следчага аддзела.
Са студзеня 2012 года працаваў следчым па асабліва важных справах Ленінскага (г. Гродна) раённага аддзела следчага камітэта.
26 снежня 2012 года назначаны на пасаду выконваючага абавязкі начальніка Карэліцкага раённага аддзела следчага камітэта.
9 красавіка загадам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь № 37 назначаны на пасаду начальніка Карэліцкага раённага аддзела следчага камітэта.
Жанаты. Выхоўвае дзвюх дачок.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.