Полевые работы в самом разгаре

7У дзень рэспубліканскага суботніка ў СВК імя Царука ўсе палявыя работы вяліся ў комплексе. Так, на падрыхтоўцы глебы да сяўбы працавалі 4 агрэгаты, на ўнясенні мінеральных і арганічных угнаенняў — 3 адзінкі тэхнікі, на падкормцы азімых культур працавалі “Раса”, па аднаму агрэгату было задзейнічана на баранаванні пашы, сяўбе зерневых і цукровых буракоў, тры трактары займаліся ворывам глебы.
Паводле слоў старшыні гаспадаркі Р. М. Сачко, з 750 га зерневых з кукурузай на зерне і  200 га цукровых буракоў, прадугледжаных планам, на дзень суботніка было пасеяна 100 га зерневых і 30 га караняплодаў. Акрамя гэтага ў СВК трэба пасеяць 334 га кукурузы на сілас і пасадзіць 130 га бульбы.
У дзень суботніка плённа працавалі на падрыхтоўцы глебы на трактарах  К-700 Браніслаў Крывіцкі і Мікалай Станкевіч, на МТЗ-1221 Аляксандр Анацкі.
Высокай выпрацоўкі дабіліся аратыя Віталій Мазюк на “Джон-Дзіры” і Сяргей Клаўсуць на МТЗ-1221.
На сяўбе зерневых стараннасцю вызначыўся Уладзімір Пахадзенька на МТЗ 3022 з АПП-6Д, а на сяўбе цукровых буракоў — Аляксандр Мокат.
На ўнясенні мінеральных угнаенняў шчыравалі механізатары Аляксандр Браўко, Васілій Варэнік, Васілій Ганчар, а на ўнясенні арганікі — Генадзій Варэнік, Генадзій Васілеўскі, Мікалай Хваль і Сяргей Вішнякоў.
На падкормцы азімых зерневых культур стараннай працай вызначыліся машыніст агрэгата “Раса” Анатолій Маскалік і падвозчык-запраўшчык агрэгата КАСам Павел Бянецкі. З 770 га азімага кліна яны падсілкавалі пасевы на плошчы 600 гектараў.

9

6

8

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.