Республиканский субботник прошел в Кореличах

1Вясна ў рэшце рэшт прыйшла ў наш гарадскі пасёлак, і жыхары актыўна ўзяліся за навядзенне парадку на дварах і вуліцах, прылягаючых і замацаваных тырыторыях.
Журналіст сустрэлася з начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама  Р. А. ЗАБРОДСКАЙ і пацікавілася, што зроблена ў гэтым накірунку і якія пытанні хвалююць.
— Рэгіна Аляксандраўна, якая работа праведзена з нагоды рэспубліканскага суботніка?
— Не чакаючы гэтай даты, работнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў гарпасёлка выйшлі на ўборку. Наведзены парадак на прылягаючых і замацаваных тэрыторыях, ачышчаны ад смецця ўсе цэнтральныя вуліцы гарадскога пасёлка. У скверы па вуліцы Жалезняковіча высаджана бярозавая алея. Адным словам, у гэтыя дні папрыгажэлі нашы вуліцы, зараз прыемна прайсціся па райцэнтры.
— А што залежыць менавіта ад кожнага з нас?
—  Безумоўна, многае залежыць ад саміх жыхароў, якія жывуць у шматкватэрных і індывідуальных дамах. Як вядома, смецце ніхто не прывозіць, яго выкідваюць людзі, таму трэба ўбіраць і імкнуцца захоўваць парадак. Хаця трэба адзначыць, што ў асноўным прыдамавыя тэрыторыі грамадзян прыбраны, адчуваецца гаспадарскі падыход жыхароў райцэнтра ў гэтым накірунку.
— І ўсё-такі, хто ў адказе за навядзенне парадку ў гарпасёлку?
— Усе мы разам павінны імкнуцца да прыгожага. Толькі сумеснымі намаганнямі можна навесці парадак, асабліва на землях агульнага карыстання, каля пустуючых дамоў,  на пустках, газонах і скверах, водаадводных канавах.
— А што хвалюе?

— Хвалюючым застаецца пытанне ўтрымання зямельных участкаў пад агародніцтва. Трэба адзначыць, што градкі гаспадыні ўтрымліваюць у належным парадку, а вось зелле выкідваюць на межы, некаторыя з іх ніколі не абкошваюцца. На жаль, пустазелле ляжыць гадамі, якое ператвараецца ў вялікія горы смецця.
— Нагадайце, калі ласка, нашым чытачам пра санітарныя дні.
— Санітарны дзень — пятніца — для юрыдычных асоб, а для насельніцтва — субота.
Што ж, хочацца спадзявацца, што жыхары райцэнтра будуць пастаянна наводзіць парадак ля сваіх дамоў, на прысядзібных участках, а таксама ля шматкватэрных дамоў, дзе пражываюць. Ёсць станоўчыя прыклады. Жыльцы арганізавана збіраюцца і вырашаюць, што зрабіць каля дома: пасадзіць кветнік ці зрабіць клумбу для кветак, каб толькі ўпрыгожыць усё вакол, а не толькі ўбраць смецце.

2

5

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.