Вясна патрабуе парадку і чысціні

5Карэліцкім раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі праведзены маніторынг санітарнага ўтрымання тэрыторыі населеных пунктаў і аб’ектаў раёна з мэтай выканання распараджэння райвыканкама ад 29 красавіка г. г. “Аб добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў”.
У ходзе яго ўстаноўлена, што не ўсе службовыя асобы прынялі меры па навядзенні парадку на зямлі. Выяўлены парушэнні санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў “Гігіенічныя патрабаванні да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый”, зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 1.11.2011 г.                 № 110 п. 6.
У вёсцы Палужжа па завулку Цэнтральны ўтвораны дзве несанкцыянаваныя звалкі з бытавога смецця і насупраць дома № 4 з галінак дрэў, якія нехта абрэзаў і зрабіў звалку.
З могілак вёскі Турэц не вывезена смецце і рытуальныя адходы з кантэйнераў і тэрыторыі.
Каля магазіна вёскі Некрашэвічы філіяла абласнога спажывецкага таварыства яшчэ не вывезены попел пасля ацяпляльнага сезону. Скрынка для збору смецця перапоўнена, месца грамадскага карыстання ў антысанітарным стане (выграб перапоўнены), чакаюць касца пустазелле і трава.
Каля ФАПа зімой СВК устанавіў навагоднюю ёлку, а затым хтосьці зрэзаў яе і пакінуў паўметровы пень з галінкамі. Не вывезена і смецце з прылягаючай тэрыторыі.
У двары гандлёвага цэнтра г. п. Карэлічы за магазінамі “Мяса-малако” і “Гастраном” утвораны звалкі.
Прыемна было бачыць тэрыторыю сталовай у вёсцы Райца СВК “Свіцязянка-2003”, дзе цвіце малады прыгожы сад, клумба з разнастайнымі кветкамі, паўсюдна падкошана трава, а вось з другога боку — перапоўнены адстойнік, сцёкі з якога плывуць па тэрыторыі.
Прыемна было наведаць Турэцкую і Цырынскую амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, дзе чысціня і парадак. Тут падкошана трава, дагледжаныя клумбы з кветкамі. Усё гэта радуе вока.

3

4

7

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.