Займацца мадэрнізацыяй і працаваць эфектыўна

На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне “Аб ходзе выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Карэліцкага раёна за студзень-сакавік 2013 года”.
З інфармацыямі выступілі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама   С. В. Барычэўскі, намеснікі старшыні І. Р. Лазарэвіч, А. А. Быліч.
Адзначалася, што выкананы асноўныя заданні па выніках першага квартала г. г.: па вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі, індэксу фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі па набору тавараў-прадстаўнікоў, тэмпах росту рознічнага тавараабароту і грузаабароту. Не выканана заданне па тэмпах росту аб’ёму будаўніча-мантажных работ і па пасажыраабароту.
Выкананы прагнозны паказчык па тэмпах росту аб’ёму экспарту тавараў. Выкананы прагноз за кошт паставак прадукцыі ТАА “НВП “НІКА” на суму 14,0 тыс. долараў ЗША і ТАА “Вікас” — 2,5 тыс. долараў. Не прыступілі да экспартных паставак прадукцыі сёлета ААТ “Карэлічы-Лён”, КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, СВК імя Царука і “Цырын-Агра”.
Аб’ём экспарту паслуг за студзень-люты г. г. без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржкіравання, склаў 16,9 тыс. долараў, ці 104,3 % да адпаведнага перыяду 2012 г. пры заданні на год 120 %.
Выканалі прагнозны паказчык ТАА “Вікас” — 200 %, РУП ЖКГ — 125 % да ўзроўню 2012 г. Не справіліся з прагнозам за два месяцы УАЗ “Карэліцкая ЦРБ” і ПТУП “ДіВітАвто” — 91,7 % да ўзроўню 2012 г.
Па турыстычных паслугах экспарт павялічыўся на 25 %, па транспартных — на 3,4 %. Невыкананне паказчыка звязана з нязначным ростам    аб’ёмаў экспарту транспартных паслуг, якія займаюць у агульным аб’ёме экспарту           91,7 %. На аб’ём экспарту значны ўплыў аказалі складаныя ўмовы надвор’я і адсутнасць             па гэтай прычыне заказаў.
На выкананне мерапрыемстваў па мадэрнізацыі прадпрыемстваў накіравана 15,2 млрд руб., у тым ліку 4,1 млрд руб. уласных сродкаў, 0,1 млрд руб. сродкаў мясцовага бюджэту, 11 млрд руб. крэдытаў банка. Не пачыналі выкананне мерапрыемстваў па мадэрнізацыі: Варанчанскі філіял ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод”, ДРБУ-158, філіял КУП № 8 г. п. Карэлічы ААТ “Гроднааблаўтатранс”, ААТ “РБП-12”, “Гроднааблпаліва”.
За І квартал 2013 г. сельгасарганізацыямі раёна атрымана валавай прадукцыі ў супастаўных цэнах на 102,1 млрд руб., тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі склаў              108,1 % пры сярэднеабласным паказчыку 106,6 %. Выканалі заданне па росту валавай прадукцыі СВК “Свіцязянка-2003” — 126,0 %, імя Чарняхоўскага — 121,2, “Маяк-Заполле” — 112,1, “Малюшычы” — 110,6, “Лукі-Агра” — 105,7 %.
Дапусцілі падзенне ўзроўню вытворчасці СВК “Цырын-Агра”, ДП “Племзавод Карэлічы” (тэмп росту склаў 95,4 і 89,5 %, адпаведна).
Адзначалася, што гаспадарчыя недапрацоўкі і адсутнасць належнага кантролю за работай жывёлагадоўчай галіны ў асобных гаспадарках прывялі да значнага недаатрымання валавых прываг. У цэлым па раёне сярэднясутачныя прывагі БРЖ склалі 718 г (+12 г да 2012 г.), а прывагі свіней павялічыліся на 41 г і дасягнулі 592 г.
Па раёне прагнозны паказчык па дарошчванні мяса БРЖ выкананы на 101,5 %. Не дасягнулі запланаванага ўзроўню вытворчасці і дапусцілі зніжэнне яе СВК імя Чарняхоўскага, імя Царука, “Жухавічы”, ДП “Племзавод Карэлічы”.
Па вытворчасці мяса свініны прагнозны паказчык выкананы на 110,6 %. Атрыманы прырост вытворчасці на 25,4 %.
Валавая вытворчасць малака павялічылася на 6,2 %, да запланаванага ўзроўню вытворчасці дапушчана падзенне 0,3 %. Толькі ДП “Племзавод Карэлічы” дапусціла падзенне вытворчасці да 2012 г.
За тры месяцы г. г. выраблена прадукцыі прамысловасці ў фактычных цэнах на суму 25598 млн руб., ці 131 %. Індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі па набору тавараў-прадстаўнікоў склаў 108 % — заданне выканана.
Усе арганізацыі прамысловасці павялічылі выпуск прадукцыі.
За квартал 2013 г. арганізацыямі адгружана прамысловай прадукцыі на суму 23506 млн руб. Удзельная вага адгружанай прадукцыі ў аб’ёме вырабленай складае 91,8 %.
З мэтай рэалізацыі жыллёвай праграмы ў 2013 г. за кошт усіх крыніц фінансавання неабходна ўвесці ў эксплуатацыю 9700 кв. м агульнай плошчы жылых памяшканняў (91 кватэра), з іх у сельгасарганізацыях 1360 кв.м (17 кватэр), ЖБСК — 4004 кв. м (64 кватэры), індывідуальнае будаўніцтва — 4336 кв.м.
У першым квартале ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю 2843 кв. м агульнай плошчы (195,4 % да задання), з іх 2 кватэры (182 кв.м у СВК Жухавічы”,  дом ЖБСК “Карэліцкая жамчужына” агульнай плошчай 2416 кв. м) 245 кв. м за кошт індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва.
За квартал не выканана заданне па тэмпах росту аб’ёму будаўніча-мантажных работ (БМР).
Па раёне аб’ём БМР склаў 18437 млн руб., ці 72,8 % да 2012 г. Асноўныя прычыны невыканання задання — адсутнасць фінансавання і несвоечасовы разлік за выкананыя работы па аб’ектах “Рэканструкцыя ААТ “Карэлічы-Лён” з размяшчэннем высокапрадукцыйнай лініі доўгага і кароткага валакна, “Будаўніцтва МТФ на 720 дойных кароў пры в. Далматаўшчына” СВК “Лукі-Агра”, “Будаўніцтва племянной фермы на 250 асноўных чыстапародных свінаматак пры в. Тарасавічы для комплексу па дарошчванні і адкорме 27000 галоў у год пры в. Вялетава” СВК імя Чарняхоўскага Карэліцкага раёна”.
За квартал у раёне прыцягнута інвестыцый у асноўны капітал за кошт усіх крыніц фінансавання на суму 62658 млн руб., што складае 100,3 % да ўзроўню 2012 г.
На набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў выкарыстана 15315 млн руб., ці 24,4 % ад агульнага  аб’ёму інвестыцый.
Рознічны тавараабарот гандлю і грамадскага харчавання праз усе каналы рэалізацыі за квартал склаў 116 %.
Выкананне задання забяспечана за кошт высокіх тэмпаў росту тавараабароту па арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці — 132,6 %, па арганізацыях, якія не маюць гандлёвай сеткі, — 114,6 %, па арганізацыях ведамаснай падпарадкаванасці, за выключэннем спажыўкааперацыі, — 117,2 %, па індывідуальных прадпрымальніках — 116,3 %.
Не выканаў паказчык па рознічнаму тавараабароту філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Удзельная вага спажыўкааперацыі ў           аб’ёме рознічнага тавараабароту знізілася і склала 40,1 %.
За квартал грузаабарот аўтамабільнага транспарту склаў 108,8 % да 2012 г. Не выканана заданне па грузаабароту філіялам “АТП № 8”.
Мэтавы паказчык па энергазберажэнні за 2 месяцы 2013 г. склаў мінус 3,2 % пры заданні мінус 2,0 %.
Удзельная вага мясцовых відаў паліва і другасных энергарэсурсаў у паліўным балансе раёна за 2 месяцы г. г. склаў 47,3 % пры заданні 44,2 %.
Тэмп росту выручкі ад рэалізацыі прадукцыі апераджае тэмп росту сабекошту рэалізаванай прадукцыі.
Рэнтабельнасць продажу павялічылася з 10,8 % да 15,4 % на 1 сакавіка г. г., у тым ліку арганізацый сельскай гаспадаркі — з 13,7 да 21,9, прамысловасці — з 9,7 да 11,4 %, будаўніцтва — з мінус 12,1 да                + 0,7 %, у арганізацыях транспарту і сувязі — з мінус 8,1 да  + 1,4 %. На ўзроўні 2012 г. застаецца рэнтабельнасць продажу ў арганізацыях гандлю — 5,3 %.
За 2 месяцы 2013 г. чыстых страт у ААТ “РБП-12” атрымана 118 млн руб., у філіяле “АТП № 8” — 336 млн руб.

Заслушав и обсудив информацию заместителей председателя Кореличского районного  исполнительного комитета (далее – райисполком), Кореличский райисполком  РЕШИЛ:
1. Признать недостаточной работу:
1.1. председателя правления сельскохозяйственного производственного кооператива (далее – СПК) «ЦИРИН-АГРО» Кулинича Н.Н., директора коммунального сельскохозяйственного унитарного предприятия (далее – государственное предприятие) «Племзавод Кореличи» Чижика В.К. по выполнению показателей прогноза социально-экономического  развития;
1.2. председателей правлений СПК «ЦИРИН-АГРО» Кулинича Н.Н.,  имени В.З.Царюка Сачко Р.Н., государственного предприятия «Птицефабрика «Красноармейская» Янковского А.Н., открытого акционерного общества (далее – ОАО) «Кореличи-Лен» Лейко С.К.,  не обеспечивших выполнение прогнозного показателя по темпам роста экспорта товаров;
1.3. директоров ОАО «Ремонтно-строительное предприятие – 12» Пантелеева А.Г., филиала «Автомобильный парк № 8 г.п.Кореличи» ОАО «Гроднооблавтотранс» Каморника А.А., допустивших убыточную работу предприятий по итогам работы за январь-февраль 2013 года.
2. Указать:
2.1. директору Кореличского районного унитарного предприятия жилищно-коммунального хозяйства Рудаку А.И. на невыполнение пункта 6 решения Кореличского райисполкома  от 25 января 2013 г. № 48 «Об итогах работы отраслей народного хозяйства Кореличского района по выполнению прогнозных показателей социально-экономического развития за 2012 год и задачах на 2013 год» по вводу в эксплуатацию двух котлов суммарной мощностью 2,0МВт на котельной по улице Сташевской в городском поселке Мир, работающих на топливной щепе;
2.2. директору Ворончанского филиала ОАО «Гродненский ликеро-водочный завод» Туру С.И., директору филиала «Автомобильный парк № 8 г.п.Кореличи» ОАО «Гроднооблавтотранс» Каморнику А.А., директору ОАО «Ремонтно-строительное предприятие – 12» Пантелееву А.А.,  директору Кореличского филиала коммунального унитарного предприятия «Гроднооблтопливо» Смалю А.М. на непринятие мер по выполнению мероприятий модернизации предприятий.
3. Рекомендовать правлению СПК «ЦИРИН-АГРО», дирекции государственного предприятия «Племзавод Кореличи» рассмотреть вопрос  о привлечении к ответственности виновных должностных лиц, не обеспечивших выполнение доведенных в установленном порядке показателей.
4. Дочернему предприятию «Кореличская МПМК — 152» ГОУП «Гроднооблсельстрой» обеспечить ввод в эксплуатацию во втором квартале 2013 года шести одноквартирных жилых домов в агрогородке Райца СПК «Свитязянка-2003».
5. Отделу архитектуры и строительства Кореличского райисполкома  принять меры по своевременному вводу в эксплуатацию во втором квартале 2013 года индивидуального жилья общей площадью 1500 квадратных метров.
6. Отделу экономики Кореличского райисполкома совместно с районным отделом статистики обеспечить полный охват государственными статистическими наблюдениями предприятий и организаций, зарегистрированных на территории района,   по прямым иностранным инвестициям и экспорту услуг.
7. Кореличскому филиалу Гродненского областного потребительского общества, предприятиям торговли всех форм собственности обеспечить освоение доведенных объемов поставки потребительских товаров. Информацию о фактической выборке товаров представлять в отдел экономики райисполкома ежемесячно до 8 числа месяца, следующего за отчетным.
8. ОАО «Ремонтно-строительное предприятие – 12», филиалу «Автомобильный парк № 8 г.п.Кореличи» ОАО «Гроднооблавтотранс»  обеспечить выход на безубыточную работу по итогам работы за 1 полугодие 2013 года.
9. Предприятиям и организациям, включенным в план модернизации района, ежемесячно осуществлять мониторинг выполнения основных показателей планов модернизации. Информацию с анализом выполнения показателей ежемесячно до 25 числа месяца, следующего за отчетным, представлять в соответствующие структурные подразделения райисполкома.
10. Кореличскому филиалу коммунального унитарного предприятия «Гроднооблтопливо», Кореличскому районному унитарному  предприятию жилищно-коммунального хозяйства до начала отопительного периода заготовить 12 тысяч кубических метров древесины для котельных района.
11. Кореличскому филиалу Гродненского областного потребительского общества  до 15 мая 2013 года демонтировать магазин «Радзивил», расположенный по улице Сташевской в г.п.Мир.
12. Правлениям СПК «ЦИРИН-АГРО», имени В.З.Царюка, дирекции государственного предприятия «Птицефабрика «Красноармейская» обеспечить до начала отопительного периода передачу жилых домов на баланс Кореличского районного унитарного предприятия жилищно-коммунального хозяйства  и погашение имеющейся задолженности за коммунальные услуги до 1 января 2014 года.
13. Контроль за выполнением настоящего решения возложить на заместителей председателя Кореличского райисполкома, осуществляющих руководство в соответствующих сферах деятельности.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.