«Зарница» собрала в Кореличах 13 команд

1Традыцыйна напрыканцы навучальнага года праводзіцца ваенна-патрыятычная гульня вучняў 7-8-9 класаў “Зарніца”. Сёлета яна сабрала на стадыёне “Юнацтва” ў райцэнтры 13 каманд.
На пачатку афіцэры райваенкамата з прафесіянальнага боку правялі агляд строю і песні. У гэтай намінацыі ацэньвалася  дысцыпліна строя, знешні выгляд удзельнікаў, выкананне песні. Не ўсім гэта ўдалося выканаць бездакорна. Але рабяты стараліся і атрымалі заслужаныя адзнакі. Скажам адразу — фаварытамі сталі найбольш падрыхтаваныя і з тых школ, дзе заняткі з юнармейцамі праводзяцца не фармальна, а рэгулярна, на высокім узроўні. Гэта было яскрава бачна на іншых этапах спаборніцтваў.
Так, стралкі спаборнічалі ў імправізаваным ціры ў стральбе па мішэні з пнеўматычнай вінтоўкі на адлегласці 10 метраў. Перамаглі найбольш спрактыкаваныя і з добра прыстралянай зброі.
Наступны этап спаборніцтва юнармейцаў па спецыяльнасці — “Старонкі гісторыі”. Школьнікі павінны былі адказаць на пытанні, звязаныя з ключавымі падзеямі, датамі і асобамі Вялікай Айчыннай вайны. Добрыя веды ў гэтым конкурсе паказалі райцаўскія школьнікі і некаторыя іншыя.
Давялося моцна задумацца хлопчыкам і дзяўчынкам над тэарэтычнымі білетамі па правілах дарожнага руху, тым больш, што прымаў экзамен супрацоўнік ДАІ. Іх адказы былі ацэнены па пяцібальнай сістэме рэальна і паказалі, што дзеці могуць быць паўнапраўнымі ўдзельнікамі дарожнага руху.
А якая ж “Зарніца” без разведчыкаў. Права называцца лепшымі аспрэчвалі па пяць юнармейцаў ад кожнага атрада. Рух па азімуту і пошук пакета не ўсім даўся лёгка. Многія патрацілі на гэта больш часу, чым трэба было.
А на хакейнай пляцоўцы праходзіла спаборніцтва па фігурнаму ваджэнню веласіпеда. Тут упэўнена адчувала сябе неаднаразовая ўдзельніца абласных спаборніцтваў, вучаніца Лукскай СШ Вікторыя Шавейка.
Акрамя таго, хлопчыкі спаборнічалі ў падцягванні на перакладзіне, а дзяўчынкі — у падняцці тулава.
Заключным этапам стала ваенна-спартыўная эстафета, якая ўключала ў сябе наступныя рубяжы: адзяванне фільтруючага процівагаза, чытанне тапаграфічных знакаў, “мышалоўку”, на паласе перашкод, транспарціроўку “параненага”, прабег і кіданне гранат у цэль.
Па суме ачкоў, набраных на спаборніцтве, ўпэўнена выйшлі на першае месца лукскія юнармейцы. На другім — юнармейцы СШ № 2 г. п. Карэлічы. Трэцім прызёрам стала каманда Мірскай СШ.
Пераможцам граматы і кубкі ўручыла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Н. У. Швец.

2

3

4

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.