Районный слет выпускников состоялся в Кореличах

4На плошчы 17 Верасня райцэнтра праведзены раённы злёт выпускнікоў 2013 года. Сёлета іх — 125 з 13 школ раёна — накіроўваюцца ў вялікую дарогу.
Ганаровыя госці ўрачыстасці — прадстаўнікі мясцовай улады, аддзела адукацыі райвыканкама, грамадскіх арганізацый, царквы,  а таксама бацькі, вучні, многія карэліччане раздзялялі з імі радасць свята.
Са словамі на дарогу да выпускнікоў звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта В. Л. Шайбак. Павіншаваўшы іх з заканчэннем школы, пажадаў, каб усе іх мары збыліся.
— Адзінаццаць гадоў таму вы пераступілі парог школы, — гаварыў Віктар Леанідавіч. —  Убачылі ўсмешку першай настаўніцы і сустрэлі новых сяброў. Прайшлі гады, і вы сталі дарослымі. З’явіліся свае погляды і планы, прыйшло да некаторых першае каханне, а зараз трэба выбіраць дарогу ў жыцці. Пранясіце і захавайце школьную дружбу праз гады, беражыце ўсё тое, што атрымалі ў школе.
Прамоўца адзначыў, што, вырашаючы задачы народнагаспадарчага комплексу, асноўны акцэнт робіцца на выхаванне падрастаючага пакалення, таму заўжды радуюць перамогі вучняў.
Віктар Леанідавіч заклікаў выпускнікоў вярнуцца ў родныя мясціны і выказаў словы падзякі спецыялістам аддзела адукацыі райвыканкама, настаўнікам і бацькам.
“Дзясяткі пакаленняў праслаўлялі нашу краіну. Хочацца спадзявацца, што ваша жыццё будзе прадаўжэннем іх спраў і вы будзеце прыносіць карысць дзяржаве. Каб ваш шлях быў паспяховым і праца прынесла славу”, — адзначыў у сваёй прамове намеснік старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчык.
Без хвалявання немагчыма было слухаць прамову начальніка аддзела адукацыі райвыканкама І. В. Асташэвіч. Звяртаючыся да юнакоў і дзяўчат, яна адзначыла, што “адукацыю, якую вы   атрымалі, прынята называць сярэдняй — прамежкавай. Гэта стартавая пляцоўка, той пражытачны мінімум, без якога сёння любы чалавек не можа жыць”.
Дадзеную ўрачыстасць прамоўца назвала своеасаблівай пераправай, рубяжом паміж дзяцінствам і дарослым жыццём. Пажадала, каб усё было асветлена высокім сэнсам. Каб на шляху сустракаліся разумныя і справядлівыя людзі, якія з годнасцю ацэняць здольнасці, таленты і дапамогуць споўніцца марам.
“Чалавек нараджаецца для шчасця, — сказала Ірына Валер’еўна. — Аднак шчасце кожны разумее па-свойму. Адзін з герояў Л. Талстога сказаў: “Я ведаю толькі два няшчасці — хваробу і пакуты сумлення. Адсутнасць аднаго з іх — гэта ўжо шчасце”. Дык будзьце здаровыя маральна і фізічна, шчаслівыя”.
Таксама пажадала, каб душа ніколі не зведала адзіноты, заўсёды былі побач любімыя, родныя і сябры. А настаўнікам і бацькам — здароўя, цярпення, мудрасці!
Жадаючых раздзяліць з выпускнікамі радасць свята было шмат. У іх ліку: старшыні праўлення раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Н. Б. Альшэўская, раённага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”  В. В. Куляка, раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”  І. А. Шлык.
Добрым падарункам былі словы на дарогу, з якімі выступіла  ад імя бацькоў Наталля Уладзіміраўна Гурын, дачка якой закончыла Жухавіцкую сярэднюю школу. Маці зычыла выпускнікам знайсці сябе ў жыцці, верных сяброў, не забываць бацькоў і школу, набыць у жыцці галоўную прафесію — быць чалавекам.
“Сёння царква бачыць у вас будучае. Вы атрымалі сярэднюю адукацыю, вам трэба вучыцца далей. Без благаславення не абысціся.  Няхай Гасподзь прабудзе ва ўсіх вашых пачынаннях і падасць сваю ласку. Заўсёды заставайцеся добрымі людзьмі”, — заклікаў благачынны Карэліцкай акругі, протаіерэй Максім Цыгель.
Выпускнікі. Яны абаранялі гонар школы на спартыўных спаборніцтвах, прадметных алімпіядах,  аглядах мастацкай самадзейнасці. Сярод іх — 5 залатых медалістаў, 3 пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд, дыпламант алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць”, дыпламант абласнога конкурсу праектаў “Псіхалагічная падтрымка дзіцяці ў ХХІ стагоддзі”, 3 прызёры абласнога конкурсу друкаваных выданняў “Свежы вецер”, прызёр рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”,  удзельнікі абласной канферэнцыі даследчых работ “Пошук. Творчасць. Пазнанне”, навукова-практычнай канферэнцыі “Крыштальная альфа”, абласнога конкурсу “Экамарафон”.
На ўрачыстасці залатыя медалі былі ўручаны Анастасіі Шчарбовіч (ДУА “Ярэміцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”), Маі Лашук (ДУА “Варанчанская сярэдняя школа”), Сяргею Араб’ю (ДУА “Красненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”), Юліі Гурын (ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа”), Ірыне Балабановіч (ДУА “Гімназія №1 г. п. Карэлічы”). Слова ад медалістаў трымаў Сяргей Арабей. Ён падзякаваў настаўнікам за веды, якія будуць ім пуцяводнай зоркай у жыцці, бацькоў —  за любоў і клопат, райвыканкам — за падтрымку і стымуляванне таленавітай моладзі.
А ёю, сапраўды, славіцца наша Карэліччына. Стыпендыяй імя І. Дамейкі ўзнагароджаны І. Балабановіч (ДУА “Гімназія № 1 г. п. Карэлічы”) і Вераніка Уласевіч (сярэдняя школа   № 2 г. п. Карэлічы); стыпендыямі Фонду міру — Арцём Гардынец (ДУА “Гімназія №1 г. п. Карэлічы) і Дар’я Нарбутовіч (ДУА “Сярэдняя школа г. п. Мір”), прэміямі Беларускага дзіцячага фонду — Сяргей Палуян (ДУА “Гімназія № 1 г. п. Карэлічы”), Арцём Выдрыцкі (ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы”), Анастасія Раковіч (ДУА “Красненскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”), Уладзіслаў Кучко (ДУА “Баранавіцкая СШ”), Сяргей Сіроцін (ДУА “Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа”) і Ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Мікіта Лойка (ДУА “Гімназія № 1                г. п. Карэлічы) і Ілья Шаплыка (ДУА “Сярэдняя школа г. п. Мір”).
Школьныя гады застануцца ў памяці назаўсёды, як і вальс выпускнікоў, і словы на дарогу, і віншаванні вучняў пачатковых класаў гімназіі № 1 райцэнтра… І, безумоўна, клятва Чалавека адукаванага: служыць дабру і праўдзе, не згубіць святыя паняцці “Мама”,  “Бацькоўскі дом”, “Радзіма”,  ніколі не зварочваць з вернай дарогі — сумленнай працы, быць адданым справе, якой служыш. І многія шчаслівыя імгненні выпускнога балю…
Шмат шчырых і пранікнёных слоў адрасавалі выпускнікам і вядучыя. Вось радкі з іх:
А вы поверьте — и будут
верить…
Начните сами — кругом
начнется…
А вы откройте влеченью
двери.
А вы ЛЮБИТЕ — и вам
зачтется!
Няхай усе пажаданні і сказаныя словы на дарогу збудуцца! У добры шлях, выпускнікі 2013 года!

6

2

1

5

3

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.