В Кореличах состоялся концерт, посвященный Международному дню защиты детей

9“Дзяцінства — гэта смех і радасць” — пад такой назвай адбыўся святочны канцэрт на плошчы 17 Верасня райцэнтра і быў прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Яго ўдзельнікі — дзяўчынкі і хлопчыкі. Таленавітыя і вясёлыя, яны не звярталі ўвагі на капрызы надвор’я, а іх песні краналі да глыбіні душы і разносіліся па ваколіцах гарпасёлка.
Дзяўчынкі і хлопчыкі вераць у казку — і яна прыходзіць. І як цудоўна, што яе дапамагаюць ствараць дарослыя. Трэба было бачыць, якой радасцю свяціліся вочы ў малышоў, калі яны  вадзілі карагоды з удзельнікамі аб’яднання “Закрытыя твары” Ярэміцкага ЦСДК. Яны прыехалі на свята і падарылі дзетвары шчаслівыя імгненні.
А сюрпрызаў было шмат. На тое яно і свята! На сцэну былі запрошаны выпускнікі ясляў-сада № 1 г. п. Карэлічы. Прыгожа апранутыя дзяўчынкі і хлопчыкі свяціліся радасцю — як-ніяк будучыя вучні. Для іх у якасці падарунка прагучала песня “Маленькая краіна”.
Нумароў мастацкай самадзейнасці было даволі шмат — толькі захапляйся дзіцячымі талентамі! Кожны выканаўца імкнуўся падарыць прысутным добры настрой. Нягледзячы на кропелькі дажджу, якое пасылала неба, ён усё больш узнімаўся ў дзяцей і прысутных. Раўнадушнымі не пакінулі выступленні ўдзельнікаў узорнай дзіцячай групы “Арыета” і харэаграфічнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў. Танец “Несцерка” — што можа найбольш  крануць сэрца? Увогуле, нумары мастацкай самадзейнасці былі добра падабранымі і падрыхтаванымі.
Вядома, добры падарунак да свята  — песні. Назваць лепшых выканаўцаў — гэта значыць пакрыўдзіць астатніх. А калі сабраць усе песні разам, то атрымаўся б вялікі альбом выдатных музычных твораў. Вось якімі маладымі талентамі славіцца наша Карэліччына!
“Сябру верны будзь заўсёды”, — заклікаў адзін з выканаўцаў. А свята падарыла дзецям шмат цікавых сустрэч і новых сяброў. І няхай так будзе і ў будучым: заўжды смяюцца дзеці і пануе мір на планеце!

7

6

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.