В СПК имени В. З. Царюка идет заготовка кормов

1 1Дакладна распрацаваны план дзеянняў, манеўр тэхнікай і добрасумленныя адносіны да працы дазваляюць механізатарам СВК імя Царука дабівацца добрых вынікаў на нарыхтоўцы кармоў.
Сярод перадавікоў спаборніцтва на “зялёным жніве” Анатолій Малышка і Генадзій Васілеўскі. Штодзённа кожны з іх скошвае травы на плошчы больш як 20 гектараў.
На працягу многіх гадоў шчыруе на сваім “Ягуары” машыніст кормаздабываючага комплексу Мікалай Мароз. За дзень ён нарыхтоўвае звыш 500 тон сянажнай масы.
На адвозцы кармоў старанна працуюць механізатары Дзяніс Буй, Аляксандр Анацкі, Уладзімір Пахадзенька, Васілій Ганчар, Сяргей Клаўсуць, Сяргей Станкевіч.
На трамбоўцы сянажнай масы добрасумленна працуюць ветэраны СВК Браніслаў Крывіцкі, Генадзій Варэнік і Віталій Мазюк.
Членам кормаздабываючага атрада створаны ўсе ўмовы для плённай працы, арганізавана двухразовае харчаванне, у гонар перадавікоў уздымаецца флаг працоўнай славы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.