В СПК имени Царюка убирают зерновые

1Сёлета  хлебаробам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя Царука належыць убраць каласавыя з плошчы 1199 гектараў , у тым ліку 365 гектараў азімай пшаніцы, 164 гектары азімага трыцікале, 40 — яравой пшаніцы, 570 гектараў ячменю, у тым ліку 30 га піваварнага, 20 га аўса і па столькі ж зернебабовых і проса.
Да пачатку масавай уборкі ў гаспадарцы ўбралі 70 гектараў рапсу і намалацілі 254 тоны насення. Ураджайнасць склала 36,2 цэнтнера з гектара.
Цяпер на жніве задзейнічаны 6 зернеўборачных камбайнаў, а на адвозцы зерня   8 аўтамабіляў.
У складзе камбайнавых экіпажаў — як  маладыя механізатары, так і вопытныя хлебаробы. Чацвёртае жніво праводзіць на сваім “Палессі” Аляксандр Аляксандравіч Браўко і яго памочнік Аляксандр Юр’евіч Анацкі.
Старшы камбайнер Уладзімір Паўлавіч Пахадзенька працуе сёлета  са студэнтам 3-га курса Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта Дзмітрыем Сяргеевічам Барычэўскім. Будучы інжынер-электрык праходзіць у гаспадарцы вытворчую практыку.
Шчыруе на палетках сямейны экіпаж у складзе Дзяніса Віктаравіча Буя і яго бацькі Віктара Паўлавіча, які да гэтага 20 сезонаў працаваў на камбайне “Дон-1500” і іншых уборачных агрэгатах. Сын пераняў ад бацькі ўсё лепшае, і хаця самастойна працуе толькі другі год, але ўжо летась заняў першае месца ў спаборніцтве камбайнераў гаспадаркі.
Перад жнівом у кааператыве набылі па лізінгу новы зернеўборачны камбайн “Палессе”, а даверылі  яго  Мікалаю Мацвеевічу Станкевічу, які працуе на магутным “Кіраўцы”. Разам са сваім памочнікам Дзмітрыем Уладзіміравічам Мацуком ён актыўна ўключыўся  ва ўборку.
На дапрацоўцы зерня старанна  працуюць аператары КЗСВ-30 Анатолій Уладзіміравіч Маскалік і Арцемій Юр’евіч Бець.
На адвозцы  зерня ад камбайнаў шчыруюць вадзіцелі аўтамабіляў Сяргей Васільевіч Вашэсцік і Георгій Аляксандравіч Клаўсуць і іншыя.
У гаспадарцы ўжо ўбрана 329 га  і намалочана 1573 т зерня. Ураджайнасць складае 46,7 ц зерня з гектара.

2

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.