На свята хлебаробаў у Жлобін адправіліся прадстаўнікі Карэліччыны

благоустройство + дожинки 039

У рэспубліканскім спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у 2013 годзе сярод галоўных інжынераў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый па Карэліцкаму раёну добрых вынікаў дасягнуў галоўны інжынер СВК “Жухавічы” Васілій Фёдаравіч Казлоўскі. Адзінаццаццю зернеўборачнымі камбайнамі ў гаспадарцы намалочана 15433 тоны зерня. Сезонная выпрацоўка ў сярэднім на 1 умоўны зернеўборачны камбайн склала 1098,4 тоны, дзённая — 58,9 т.

Актыўна ўключыўся ў рэспубліканскае спаборніцтва сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўлялі перавозку зерня ад камбайнаў, шафёр сельскагаспадарчага кааператыва “Жухавічы” — Ігар Канстанцінавіч Сайкоўскі, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-35071 перавёз ад камбайнаў 1542 тоны зерня.

Яны сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2013”.

Станіслаў ЛУКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.