У СВК «Маяк-Заполле» вядуцца комплексныя работы

маяк сев 003

Надвор’е спрыяе гэтай восенню хлебаробам СВК “Маяк-Заполле”, таму ўсе работы вядуцца ў комплексе.

Найпершы клопат — сяўба азімых. Іх трэба пасеяць у гаспадарцы 1300 гектараў. З гэтай плошчы пасеяна ўжо 599 га.

Арганізавана вядуць работу на другім вытворчым участку. І, як паведаміў упраўляючы гэтым вытворчым падраздзяленнем В. А. Трафімчык, насенне запраўлена ў глебу на плошчы 374 гектары з запланаваных 850. Па добрых папярэдніках высяваюцца азімая пшаніца “Фінезія”, “Багатка”, “Сюіта”. А вядзе сяўбу спрактыкаваны механізатар Анатолій Уладзіміравіч Лапата на трактары МТЗ-3022 у агрэгаце з АПП-6. Да сяўбы азімага трыцікале трактарам МТЗ-892 з СПУ-4 прыступіў механізатар Аляксандр Анатольевіч Коўжуць.

Завяршаецца ўборка лёну, якога было ва ўчастку 50 га. На прасаванні яго ў рулоны шчыравалі Леанід Станіслававіч Дзічка, Аляксей Вячаслававіч Напорка і Мікалай Мікалаевіч Сурага, якія прыйшлі на дапамогу Леаніду з першага вытворчага ўчастка.

Адвозкай ільнотрасты на завод на вялікагрузных цялежках займаюцца механізатары Сяргей Аляксандравіч Крывапуст і Сяргей Уладзіміравіч Гладкі. На перапрацоўку першым нумарам адпраўлена 110 т сыравіны.

Сёлета ва ўчастку належыць убраць на зерне да 300 гектараў кукурузы. Да гэтай адказнай аперацыі рыхтуецца вядомы камбайнер Мікалай Іванавіч Багушэвіч. На ўборцы зерневых ён намалаціў 1143 т збожжа, а зараз пераабсталяваў свой “Лексіён-580” на малацьбу кукурузных пачаткаў.

Ва ўчастку распачалі ўборку цукровых буракоў, а таксама ўздым зябліва.

Станіслаў ЛУКА.

Фота аўтара.

маяк сев 007

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.