Вызначана “Рэканструкцыя ААТ “Карэлічы-Лён”

льнозавод 009

Як вядома, згодна з Комплексным бізнес-планам развіцця льняной галіны на 2011-2015 гады вызначана “Рэканструкцыя ААТ “Карэлічы-Лён” з размяшчэннем высокапрадукцыйнай лініі доўгага і кароткага валакна”.

Першая чарга аб’екта — вытворчы корпус, дзе будзе ўстаноўлена новая лінія, якая забяспечыць выпуск ільновалакна высокай якасці.

Увод у эксплуатацыю новага абсталявання дазволіць забяспечыць: бесперапыннасць перапрацоўкі льнотрасты пасля механізаванай уборкі, поўную ачыстку льнонасення, беражлівы рэжым трапання, выдалення кастрыцы; знізіць затраты на энерганосьбіты, прастоі на рамонт абсталявання, павысіць прадукцыйнасць і якасць прадукцыі.

У выніку рэканструкцыі значна палепшацца ўмовы працы і знізіцца колькасць шкодных выкідаў у атмасферу.

Генпадрадчыкам аб’екта з’яўляецца ДАУП “Гроднааблсельбуд”. Працуюць на ім і шэраг будаўнічых арганізацый вобласці.

Як паведаміў журналісту Генеральны дырэктар “Гроднааблсельбуду” Г. Ч. Залога ААТ, “Карэлічы-Лён”— аб’ект асаблівы. Падобных яму ў вобласці няма. Нарматыўны тэрмін яго будаўніцтва складае 16 месяцаў. Аднак дырэктыўнае ўказанне патрабуе завяршыць яго да 20 студзеня 2014 года, а вясною запусціць у дзеянне тэхналагічнае абсталяванне, якое знаходзіцца на складзе.

Зараз на будоўлі працуюць 98 чалавек. Неабходна асвоіць 96 мільярдаў рублёў. Асаблівай складанасці аб’ект не ўяўляе, акрамя тэрмінаў будаўніцтва. А зацягнуліся яны па прычыне адсутнасці фінансавання.

Сёння на будоўлі працуюць спецыялісты з Ліды, Шчучына, Слоніма і іншыя. Асабліва хацеў бы адзначыць будаўнікоў Шчучынскага МПМК-167 і СПМК-61, Карэліцкага МПМК-152 і Навагрудскага МПМК-156.

Станіслаў ЛУКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.