У гімназіі № 1 г. п. Карэлічы адбылася дабрачынная навагодняя ёлка

елка в гимназии 076

Хто з нас не чакае Новага года і падарункаў? Асабліва ж вераць у чароўную казку дзеці. Нездарма на гэты конт існуе меркаванне: калі верыць — пажаданні збудуцца.

Дабрачынная навагодняя ёлка для дзяцей-сірот і інвалідаў, якая адбылася ў актавай зале ДУА “Гімназія № 1 г. п. Карэлічы”, стала сапраўдным святам. Яе наведалі  прадстаўнікі мясцовай улады, аддзела адукацыі райвыканкама, маладзёжных і грамадскіх арганізацый, а таксама бацькі і госці. Дадзеная сустрэча з дзяцінствам нікога не пакінула раўнадушным.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. М. Наумовіч і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Гродзенскай вобласці Ю. М. Аляксей прыйшлі не з пустымі рукамі — падарылі тэлевізар.

А. М. Наумовіч прызнаўся, што верыць у Дзеда Мароза і загадвае жаданні, і калі моцна верыць, то яны збудуцца. І вельмі задаволены, што наведаў навагодняе свята, пра якое сказаў, што “душа спявае і весяліцца”. Ю. М. Аляксей пажадаў дзетвары цудоўнага Новага года, а ад Дзеда Мароза — падарункаў.

У сваёй прамове намеснік старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчык адзначыў, што ўсе  чакаюць навагодняга свята з нецярплівасцю, а ёлка з’яўляецца сімвалам дабра і шчасця. Людзі прыходзяць у хаты з падарункамі, а галоўны падарунак — сям’я, куды заўсёды прыходзіш і адчуваеш сябе шчаслівым. Руслан Юр’евіч пажадаў, каб чароўная  навагодняя ноч па-сапраўднаму зачаравала і прынесла шмат сюрпрызаў.

Атрымалася цудоўнае свята. Да дзяцей у госці завіталі таксама Дзед Мароз і Снягурачка, казачныя персанажы Злюка і Зюзюка, Сабака Тарарам. А дапамагала яго ладзіць Ксенія Мікалаеўна Баранчык — культарганізатар ДУ дадатковай адукацыі  “Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

Цудоўныя нумары мастацкай самадзейнасці падарылі прысутным Рыта Маковік, Оля Чыжык, Яна Чачотка, Даша Конюх і ўдзельнікі танцавальнай студыі “Капрыз”. Ды і самі дзяўчынкі і хлопчыкі былі актыўнымі яго ўдзельнікамі, разам з Дзедам Марозам і Снягурачкай вадзілі карагоды вакол ёлкі, расказвалі вершы і спявалі песні, удзельнічалі ў конкурсах, адным словам, весяліліся на славу. А напрыканцы свята ім былі ўручаны падарункі.

Галіна СМАЛЯНКА.

Фота Людмілы НІКАЛАЙЧУК.

елка в гимназии 195

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.