У РДК прайшоў фестываль дзіцячай творчасці

дети фестиваль 040

У раённым Доме культуры праведзены раённы фестываль дзіцячай творчасці. Арганізатары — аддзел ідэалагічнайработы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённы метадычны цэнтр народнай творчасці. Спонсары — раённыя арганізацыіГА “Белая Русь”, ГА “БРСМ”, РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.

У  суладдзі з  прыродай

 У дзень правядзення раённага фестывалю дзіцячай творчасці ўсё навокал было пакрыта беласнежным дываном, а ў вялікай зале раённага Дома культуры маладыя выканаўцы дарылі песні і танцы, і ўсё гэта кранала душу.

Інакш і не можа быць. Крыштальная белізна наваколля, як і талент дзіцяці, зачароўваюць па-сапраўднаму, толькі трэба іх заўважыць. Што ж, чалавек жыве ў суладдзі з прыродай.

Слова  пра творчасць

Вядучыя свята. Колькі трэба майстэрства, каб запаліць агеньчык у сэрцах удзельнікаў свята! І знайсці словы, якія былі б візітнай карткай для саміх выканаўцаў, а слухачоў у зале прымушалі задумацца. На гэты раз удавалася.

У госці да ўдзельнікаў фестывалю завітала Фея лялек. Яна прыйшла не адна, да свята змайстравала лялькі, якія маглі спяваць і танцаваць. Яны гэта рабілі на працягу свята і вялі гутарку пра творчасць.

Па-першае, менавіта ў мастацтве песен і танцаў закладзена незямная прыгажосць, і той, хто любіць творчасць, заўсёды застаецца прыгожым і цікавым. Па-другое, для таго, каб добра выступаць, неабходна шмат часу аддаваць рэпетыцыям. Па-трэцяе, заняткі творчасцю выхоўваюць у людзях прыгажосць душы, фантазію і працавітасць. Думкі слушныя, і іх не аспрэчыш.

Пад гучныя апладысменты

Карэліччына багата на таленты. У гэтым пераканалася ў чарговы раз, калі слухала  дзяўчынак і хлопчыкаў. 40 нумароў мастацкай самадзейнасці  — усе па-свойму заварожвалі, іх выканаўцы пакідалі сцэну пад гучныя апладысменты.

Удзельнікі фестывалю прыехалі з розных куткоў раёна, але іх аб’ядноўвала любоў да песень і танцаў. Любяць сінявокую Беларусь і прысвячаюць ёй музычныя творы.   Таленавітыя, яны свой талент дораць іншым. Побач з імі ўтульна, бо маладыя выканаўцы, як зорачкі, робяць гэты дзень для прысутных у зале светлым і радасным.

Няпроста журы было выбраць лепшых, кожны таленавіты па-свойму і на сцэне імкнуўся выкладвацца спаўна. Вось толькі майстрам творчасці аказалася пад сілу — яны доўга раіліся і вызначылі пераможцаў фестывалю.

Светлыя промні

Менавіта так хочацца назваць тых, хто атрымаў перамогу ў раённым фестывалі дзіцячай творчасці. Іх намаганні аказаліся не дарэмнымі — талент ацаніла журы, а  ўдзельнікам свята спадабаліся песні і танцы.

Падводзячы вынікі фестывалю, старшыня журы, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама             Н. А. Маісеенка выказала ўпэўненасць, што з маленькіх зорачак вырастуць сапраўдныя артысты, і адзначыла, што ўсе былі на вышыні, але конкурс ёсць конкурс, і прыходзіцца вызначаць пераможцаў.

У намінацыі “Саліст-вакаліст” у малодшай узроставай катэгорыі пераможцамі выйшлі Максім Знайдзён (першае месца), Міхаіл Манкевіч (другое), Адэліна Санцэвіч (трэцяе), а ў старэйшай узроставай катэгорыі — Наталля Макарэвіч (першае месца), Алёна Кравец (другое), Любоў Адамцэвіч (трэцяе).

Вакальна-інструментальнаму ансамблю “Цэнтр”  ДУА “Карэліцкая ДШМ” прысуджана першае месца і другое — інструментальнаму квартэту ДУА “Цырынская ДШМ”.

Лепшым харэаграфічным калектывам прызнаны танцавальны калектыў “Рытмы планеты” гімназіі № 1 г. п. Карэлічы (першае месца),  на другім — танцавальны калектыў Мірскага ГДК  і на трэцім — танцавальныя калектывы Красненскага ЦСДК і ДУА “Карэліцкая ДШМ”.

Мілана Кудрыцкая заняла першае месца ў малодшай узроставай катэгорыі ў намінацыі “Вядучы”, а Дзмітрый Лейка і Улада Бусько — у старэйшай узроставай катэгорыі.

Спецыяльным прызам узнагароджана Ксенія Карчэўская.

Усе ўдзельнікі фестывалю атрымалі граматы за ўдзел у фестывалі і салодкія прызы.

*         *        *

Свята атрымалася. На яго завіталі да дзяцей і раздзялілі з імі радасць удзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “Закрытыя твары” Ярэміцкага ЦСДК. Свае музычныя творы падарылі Алеся Швабовіч, Міхаіл Башко, Сняжана Зубовіч.

Галіна СМАЛЯНКА.

Фота Іны ЛЕЙКА.

дети фестиваль 027

дети фестиваль 056

дети фестиваль 096

дети фестиваль 138

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.