У РДК прайшоў раённы конкурс «Цудоўная сямёрка»

великолепная семерка 742

У РДК праведзены раённы конкурс мастацкай творчасці сярод калектываў арганізацый, прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых вытворчых кааператаваў раёна.

Яго мэты і задачы — развіццё самадзейнай творчасці ў працоўных калектывах, стварэнне ўмоў для рэалізацыі здольнасцей і творчага патэнцыялу насельніцтва, павышэнне выканаўчага майстэрства вакальных калектываў і салістаў, прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя аматарскай творчасці і эстэтычнае выхаванне насельніцтва.

У конкурсе прынялі ўдзел восем каманд, у саставе кожнай — сем удзельнікаў. У іх ліку каманды: “24” (педагогаў устаноў адукацыі г. п. Карэлічы), “Семечкі” (аграгарадка Жухавічы), “Турляндыя — казачная краіна” (аграгарадка Турэц), “Супер-Бабкі” (аграгарадка Райца), “Аперацыя Ы” (Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы), Лукскі аллюр” (аграгарадка Лукі), “Мірская сямёрка (г. п. Мір), “Без купюр” (аб’яднаная каманда Беларусбанка і Белаграпрамбанка).

Каманды ўдзельнічалі ў трох намінацыях: “Візітная картка”, “Відэаролік “З Новым годам!” і музычны конкурс.

Няпроста журы было вызначыць лепшых, бо ўсе ўдзельнікі каманд усебакова  рыхтаваліся да гэтага дня, на сцэне прадэманстравалі сапраўднае майстэрства, — і атрымалася сапраўдная шоу-праграма. Пры ацэнцы выступленняў улічваліся ўзровень выканаўчага майстэрства і сцэнічнай культуры, мастацкае афармленне нумара і арыгінальнасць выступлення.

 Для падвядзення вынікаў конкурсу на сцэну былі запрошаны першы намеснік старшыні равыканкама С. В. Барычэўскі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. А. Маісеенка. Нэлі Аляксандраўна адзначыла, што ў кожным конкурсе ёсць, вядома, пераможцы. Выказала словы падзякі ўсім  удзельнікам конкурсу, на якім прысутнічалі музыка, песні і творчасць.

Першае месца прысуджана камандзе “Без купюр”, другое — “Аперацыі Ы” і трэцяе — камандзе “Турляндыя — казачная краіна”. Пераможцы атрымалі адпаведныя грашовыя прэміі. Астатнія каманды-ўдзельніцы ўзнагароджаны Дыпломамі. Прыз глядацкіх сімпатый выпаў камандзе “Аперацыя Ы”.

У тым, што атрымалася сапраўднае навагодняе свята, ёсць заслуга і вядучых шоу-праграмы Інгі Лазарэвіч і Дзяніса Купрэвіча, якія дарылі слухачам у зале добры настрой.

Невялікая канцэртная праграма ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці таксама пакінула адметны след у душы наведвальнікаў шоу-праграмы. Добрыя песні прагучалі ў выкананні Сняжаны Зубовіч, Міхаіла Башко, Наталлі Саўко, Алесі Швабовіч, а танец выканала Людміла Кудрыцкая.

Галіна СМАЛЯНКА.

Фота Людмілы НІКАЛАЙЧУК.

великолепная семерка 115

великолепная семерка 227

великолепная семерка 395

великолепная семерка 463

великолепная семерка 072

великолепная семерка 167

великолепная семерка 321

великолепная семерка 385

великолепная семерка 509

великолепная семерка 600

великолепная семерка 675

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.