У райцэнтры адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

митинг+муз вечера 143

«І няхай пакаленні помняць…» Пад такой назвай на мемарыяльным комплексе “Зорка” ў г. п. Карэлічы адбыўся мітынг-                   рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

20 чэрвеня. А дванаццатай гадзіне прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый і ўстаноў сабраліся на мемарыяльным комплексе “Зорка” ў г. п. Карэлічы.

Паіменна гучаць прозвішчы загінулых на тэрыторыі Карэліцкага раёна, і кожнае з іх  глыбока адгукаецца ў сэрцах прысутных.

Вядучая мітынга-рэквіема, дырэктар раённага Дома культуры І. М. Скуратовіч, адкрываючы яго, нагадвае, што гэта асаблівая дата ў нашым календары, і мы павінны яе помніць.

Слова прадастаўляецца намесніку старшыні раённага выканаўчага камітэта Р. Ю. Абрамчыку. Руслан Юр’евіч у сваёй прамове адзначае, што 22 чэрвеня — гэта не свята, а чорная дата. Успомніўшы пра падзеі першых дзён вайны, нагадаў, што страты былі вялікімі і нашаму народу давялося шмат выцерпець. Але подзвіг не забыты, у раённай кнізе “Памяць” сабраны прозвішчы загінулых на вайне, пошукавая работа працягваецца.

Важна, што наш народ змагаўся не ў адзіночку — дапамагалі брацкія народы, у выніку  выстаялі і перамаглі.

Р. Ю. Абрамчык выказаў словы ўдзячнасці прысутным за ўдзел у мітынгу і заклікаў, каб помнілі аб вайне,  і каб яна ніколі не паўтарылася.

“Мы сабраліся на свяшчэнным месцы, каб ушанаваць памяць усіх загінулых, — сказаў ваенны камісар Карэліцкага раёна С. П. Бурак. — Гэты дзень павінен быць для нас урокам, а дату трэба прапусціць праз нашы сэрцы, каб перадалося і наступным пакаленням.

Сяргей Пятровіч нагадаў пра падзеі, якія адбываюцца зараз на Украіне, усім прысутным пажадаў міру, а ўкраінцам — разважлівасці і згоды.

Днём смутку назвала 22 чэрвеня старшыня раённага савета ветэранаў Н. С. Яфрэмава і адзначыла, што шмат гора прынесла вайна. Ветэранскі лідар успомніла пра яе жывых сведкаў. 54 ветэраны вайны раёна пры сустрэчы дзеляцца ўспамінамі і даюць наказ: каб мы ніколі не ведалі жахаў вайны.

Свяшчэннік прыходу царквы святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, айцец Фёдар Лукашэвіч зазначыў, што праваслаўная царква заўсёды помніла і малілася аб загінулых абаронцах. Заклікаў правесці малітву аб правадырах, воінах і ўсіх, хто загінуў у пакутах. Вечная памяць і царства нябеснае ўсім загінулым праваслаўным!

Хвілінай маўчання была ўшанавана іх памяць.

Да падножжа мемарыялу “Зорка” былі ўскладзены вянкі і кветкі.

Галіна СМАЛЯНКА.

Фота Людмілы НІКАЛАЙЧУК.

митинг+муз вечера 113

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.