В СПК имени Черняховского прошли «Дожинки»

1І сапраўды, што найлепш як не пранікнёныя словы могуць закрануць душу чалавека? Яны дапамагаюць выказаць падзяку і прызнанне хлебаробам за іх нялёгкую і напружаную працу на жніве. І вянец іх старанняў — хлеб на стале для кожнага з нас.
Трэба было папрысутнічаць на свяце дажынак, каб адчуць, з якой цеплынёй і шчырасцю госці выказвалі сваю ўдзячнасць хлебаробам за іх працу на палетках.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта В. Л. Шайбак, павіншаваўшы з сапраўдным святам (чарняхоўцы першымі ў раёне ўбралі хлеб), расказаў аб дасягненнях у раслінаводстве і жывёлагадоўлі. А дабіцца добрых вынікаў на жніве змаглі дзякуючы намаганням кіруючага звяна гаспадаркі і добрасумленным адносінам да справы механізатараў.
Разам з тым Віктар Леанідавіч заўважыў, што “не трэба саромецца пагаварыць з кожным чалавекам, пенсіянерам, дзецем ці прыехаўшым на Бацькаўшчыну — гэта акупіцца”.
Прамоўца пажадаў старшыні сельгаскааператыва С. У. Аляшкевічу і хлебаробам усяго самага найлепшага — добрага, светлага, вечнага.
У прамове старшыні Турэцкага сельскага выканкама В. В. Ходар адчуваўся гонар за сваіх  землякоў, якія на справе пацвердзілі любоў і адданасць роднай зямлі і Бацькаўшчыне. Вольга Віктараўна задаволена вынікамі і гэтаму па-добраму радуецца, бо поспех дасягнуты стараннямі чарняхоўцаў. Пажадала ім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і ўсіх зямных даброт.
Айцец Аляксандр гаварыў аб тым, што ва ўсе часы царква супрацоўнічала з сельгаскааператывам. Святар заклікаў быць удзячным Богу за святло ў акне і памятаць пра людзей, якія жывуць горш. Звяртаючыся да ўдзельнікаў жніва, адзначыў, што іх праца значная — яны ўбралі хлеб. Нагадаўшы, што царква стаіць на цудоўнай зямлі, выказаў надзею, што сюды людзі будуць заўсёды прыходзіць.
Хлебароб! Гучыць ганарова
Справаздача старшыні СВК імя Чарняхоўскага С. У. Аляшкевіча на свяце “Дажынкі” — яшчэ адзін экзамен. З ім кіраўнік гаспадаркі справіўся паспяхова, як і ў дні жніва. На свяце ўсхваляў працу хлебаробаў, якія сёлета працавалі шчыра і самааддана — убіралі хлеб, і за гэта ім  нізкі паклон!
Сапраўды, лічбы гавораць самі за сябе. За 22 працоўныя дні ўбрана 2630 гектараў, намалочана 12491 тона зерня, ураджайнасць складае 47,5 цэнтнера з гектара. Старшыні сельгаскааператыва ёсць чым ганарыцца — поўныя засекі збожжа.
Святаслаў Уладзіміравіч нагадаў пра дні жніва, калі прыязджаў на палі гаспадаркі і бачыў, з якой адказнасцю і самаадданасцю працавалі камбайнеры. Са сцэны мясцовага ЦСДК назваў іх паіменна і выказаў словы падзякі.
А старшыні СВК імя Чарняхоўскага С. У. Аляшкевічу быў уручаны каравай. Гэтай ганарой місіі ўдастоены перадавы камбайнер сельгаскааператыва Васілій Генрыхаваіч Лагуцік.
Пераможцы жніва
На свяце “Дажынкі” ўшанаваны ўдзельнікі жніва, якія дабіліся найлепшых вынікаў у працы. Ім уручаны грашовыя прэміі. Сярод камбайнавых экіпажаў першае месца заняў экіпаж у складзе Васілія Генрыхавіча Лагуціка і Андрэя Святаслававіча Аляшкевіча, другое — экіпаж у складзе Мікалая Мікалаевіча Скібы і Аляксандра Аляксандравіча Чачоткі, трэцяе — экіпаж у складзе Ігара Пятровіча Бушмы і Сяргея Сяргеевіча Чачоткі.
Сярод вадзіцеляў сельгаскааператыва на адвозцы зерня ад камбайнаў пераможцам выйшаў вадзіцель аўтамабіля МАЗ 555142 Васілій Паўлавіч Выдрыцкі. Акрамя таго, ён узнагароджаны граматай Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў АПК. А сярод задзейнічаных вадзіцеляў з іншых арганізацый па выніках спаборніцтва перамогу атрымаў Барыс Іванавіч Сенька, вадзіцель філіяла “Аўтамабільны парк № 8 г. п. Карэлічы” ААТ “Гроднааблаўтатранс”.
На ўборцы саломы таксама вызначаны пераможцы. На яе прэсаванні першае месца ў трактарыста-машыніста Сяргея Анатольевіча Конюха, другое — у Юрыя Іванавіча Забаўскага, трэцяе — у Мікалая Мікалаевіча Грэмякі. На сцягванні саломы найлепшага выніку ва ўмовах спаборніцтва дасягнуў трактарыст-машыніст Аляксандр Аляксандравіч Кныш, а на яе скірдаванні — Валерый Мікалаевіч Пучко.
На дапрацоўцы зерня вызначылася звяно зернесушыльнага комплексу “Вялетава” КЗСВ-30 у складзе Фёдара Анатольевіча Кныша, Аляксандра Аляксандравіча Навасада, Уладзіміра Мікалаевіча Гіза, Міхаіла Леанідавіча Еўтуха. Звяно атрымала таксама Грамату Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў АПК.
Дзе праца, там і песня
“Дажынкі” ў СВК імя Чарняхоўскага атрымаліся сапраўдным святам, бо поруч з добрымі і шчырымі словамі ў адрас удзельнікаў жніва прагучала шмат цудоўных песень. Яны глыбока западалі ў душу і ўзнімалі настрой прысутным у зале. Іх выканаўцы пастраліся на славу, а гэта: Сяргей Клімаш, Міхаіл Башко, Алеся Швабовіч, Людміла Сас. Яны пакідалі сцэну пад гучныя апладысменты слухачоў.
Да чарняхоўцаў завіталі на свята і суседзі — народны гурт “Вечарынка” Жухавіцкага ЦСДК. Яны падарылі добрыя нумары мастацкай самадзейнасці.
Нездарма гавораць у народзе: “Праца і песня поруч ідуць”. І няхай песні яшчэ доўга гучаць не толькі ў мясцовых установах культуры, а льюцца і над палямі гаспадаркі. Зямля любіць, калі да яе адносішся з павагай, калі яе шануеш і шчыруеш на ёй, яна любіць паклон. І ў сваю чаргу аддзячвае багатымі ўраджаямі. Так было спрадвеку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.