Ушанавалі пераможцаў абласных спаборніцтваў

IMG_3036

14 лістапада ў г. Слонім адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. У іх прымалі ўдзел кіраўнікі райвыканкамаў, начальнікі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і перадавікі сельскагаспадарчай вытворчасці — пераможцы абласных спаборніцтваў, якія занялі першыя месцы.

У складзе дэлегацыі Карэліцкага раёна, якую ўзначальваў старшыня райвыканкама В. Л. Шайбак, былі першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама С. В. Барычэўскі, галоўны інжынер СВК імя Царука М. М. Кузьміч, вадзіцель СВК “Малюшычы” М. М. Казак, трактарыст-машыніст СВК “Свіцязянка-2003” М. М. Карпейчык, старшыня СВК “Лукі-Агра” М. А. Гавіна, упраўляючы малочна-таварнай фермай СВК “Жухавічы” М. У. Карпук, трактарыст-машыніст СВК “Лукі-Агра” В. І. Казлоўскі, начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама М. І. Бязмен, галоўны бухгалтар Мірскага філіяла ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод” Н. М. Богуш, былы першы намеснік начальніка ўпраўлення і харчавання райвыканкама В. Д. Мітлашкоў, галоўны інжынер СВК “Маяк-Заполле” А. К. Анікій.

Прыемна адзначыць, што Карэліцкі раён знаходзіцца на другой пазіцыі ў абласным спаборніцтве на ўборцы зерневых і зернебабовых культур.

Сярод лепшых спецыялістаў вобласці адзначаны галоўны інжынер СВК “Маяк-Заполле” А. К. Анікій.

На вырошчванні льну і ў вытворчасці льнотрасты сярод лепшых на Гродзеншчыне — СВК “Лукі-Агра”.

Віншуем!

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.