Пытанні ўзяты на кантроль
У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 2 райвыканкама, старшыня раённага Савета дэпутатаў А. В. Шкадаў сустрэўся з працоўным калектывам мехмайстэрні ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” ў г. п. Мір. У ходзе сустрэчы Аляксандр Віктаравіч праінфармаваў прысутных аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці і раёна ў мінулым годзе, а таксама аб падзеях, якія адбываюцца ў свеце.
Аб пажарах і іх асноўных прычынах паведаміў начальнік ПАВЧ-2 раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях С. Ю. Бунчук.
Узнятыя пытанні ўзяты на кантроль.
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Людмілы НІКАЛАЙЧУК.