Азімыя падсілкаваны

1

Ранняя вясна не дае падстаў на раскачку хлебаробам калгаса “Свіцязянка-2003”. Таму палявыя работы ў гаспадарцы пачалі без прамаруджвання. У сціслыя тэрміны механізатары падкармілі 1450 га азімых зерневых культур, 400 га з якіх займаюць азімае трыцікале і 1050 га азімая пшаніца. І калі гэта работа вялася талакой, то Віталій Станіслававіч Радзюк самаходным агрэгатам “Раса” адзін падкарміў 210 га азімага рапсу. Зараз ён дапамагае іншым механізатарам.
На падкормцы пасеваў задзейнічаны два навясныя агрэгаты “Тарнада”, адзін DPX “Прыма” і адзін “Амазоне”. На падкормцы шматгадовых траў і ўнясенні мінеральных угнаенняў пад сяўбу зерневых працуюць два агрэгата РМУ-8000.
На ўнясенні тукаў старанна працуюць механізатары А. М. Мурашка, М. У. Каралько, Ю. М. Захарчук, В. Л. Калеснік, на РМУ-8000 — А. А. Саўка і Д. С. Хілевіч, на закрыцці віль-гаці ў глебе на МТЗ- 1221 у агрэгаце з КЧ-5,1 — В. М. Савоська і М. М. Яўсей.
Сёлета ў гаспадарцы належыць пасеяць 2608 га яравых культур, у тым ліку 950 га зерневых і зернебабовых, 100 га лёну, 500 га цукровых буракоў, 700 га кукурузы, 358 га аднагадовых траў і падкарміць 748 га шматгадовых траў. Работы ў полі вядуцца ў комплексе, арганізавана гарачае харчаванне механізатараў, і ёсць упэўненасць, што хлебаробы справяцца з імі паспяхова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.