Добрая работніца, актыўная спартсменка

2

Дошку Пашаны сярод іншых дастойных людзей занесена і заатэхнік-селекцыянер малочнатаварнай фермы “Краснае” СВК “Маяк-Заполле” Іна Аляксандраўна Пілько.
Працалюбівай жанчыны, дзякуючы якой на працягу многіх гадоў ферма з’яўляецца лідарам па вытворчасці малака ў кааператыве. Не выключэнне і мінулы год. Летась ад кожнай каровы надоена па 6853 кг малака, а таварнасць склала 93%. На вышыні і работа па аднаўленні статка. У мінулым годзе атрымана 438 галоў прыплоду або 99,1 цяляці на 100 кароў. І ва ўсім гэтым самая непасрэдная заслуга І. А. Пілько, якая напярэдадні Дня жанчын адказала на пытанні журналіста.
Іна Аляксандраўна, Вы абралі нялёгкую сельскагаспадарчую прафесію. Што натхніла на гэта?
— Справа, напэўна, у тым, што я паходжу з сялянскай сям’і. Тата Аляксандр Рыгоравіч працаваў старшынёй калгаса, а мама Ганна Мікалаеўна бухгалтарам. Я гадавалася ў Востухаве ў дзеда Ягора і бабулі Каці, чый лёс быў звязаны з зямлёю. Там жа і вучылася ў школе.
Кім хацелі бачыць дачку бацькі?
— Настаўніцай. Але нешта мяне не вабіла педагагічная дзейнасць. Да таго ж старшыня праўлення калгаса “Новае жыццё” С. В. Лычкоўскі на сустрэчы з выпускнікамі прапанаваў матэрыяльную дапамогу тым, хто выбера сельскагаспадарчую прафесію. Так я стала стыпендыяткай калгаса ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.
На якім факультэце?
— Зоаінжынерным.
— Якую пасаду прапанавалі дыпламаванаму спецыялісту пасля заканчэння ВНУ?
— Два гады працавала на розных работах, а затым тэхнікам-асемянатарам жывёлы. Зараз займаю пасаду заатэхніка-селекцыянера і сумяшчаю яе з выкананнем абавязкаў асемянатара. Адсюль і такія паказчыкі на МТФ “Краснае”. Веды і вопыт матэрыялізуюцца.
Праца на ферме не церпіць адкладу і абыякавасці, графік напружаны. А як асабістае жыццё, гаспадарка, адпачынак?
— Не паверыце, але трымаю тры каровы, іншую жывёлу. Безумоўна, гэта дадатковыя клопаты. Хапае часу і на адпачынак, пры гэтым актыўны. Займаюся лёгкай атлетыкай і пастаянна ўдзельнічаю ў спартакіядах гаспадаркі,  раённых спартыўных святах. Сябрую з нявесткай Наташай і радуюся за сына Сяргея, які летась закончыў БАТУ і працуе ў кааператыве. Маладой сям’і праўленне выдзеліла кватэру ў аграгарадку. А з усіх святаў найбольш люблю дзень нараджэння, калі можна пабыць з бацькамі і роднымі. Дзень жанчын святкуем калектывам з удзелам кіраўніцтва гаспадаркі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.