Гонар за нашу агульную гісторыю

2

Прайшло 70 гадоў з Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Але падзеі таго страшнага часу мы не маем права забываць. Узнагароды франтавікам, удзельнікам партызанскага руху і патрыятычнага падполля ўручаюць кіраўнікі выканаўчай і распарадчай улады, ветэранскіх, маладзёжных, партыйнай і грамадскіх арганізацый, дэпутаты і кіраўнікі мясцовых Саветаў.
Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Р. Ю. Абрамчык і старшыня Красненскага сельвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Т. М. Лейка ўручылі юбілейныя медалі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” ветэранам вайны, працаўнікам тылу і былым непаўналетнім вязням канцлагераў, якія жывуць на тэрыторыі Красненскага сельсавета.
Памятныя ўзнагароды атрымалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Пётр Іосіфавіч Шэўка, Віктар Уладзіміравіч Раковіч, працаўніца тылу Ганна Дзмітрыеўна Бязмен, былая жыхарка блакаднага Ленінграда Зінаіда Пятроўна Ляшчынская, непаўналетнія вязні фашызму Валянціна Трафімаўна Ложачнік, Вольга Мікалаеўна Кандрашова, Георгій Пятровіч Іваноўскі,           Аркадзій Уладзіміравіч Казакевіч. За плячыма  ў кожнага — багатая і вельмі няпростая біяграфія. Руслан Юр’евіч Абрамчык выказаў словы ўдзячнасці ўсім            удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны за праяўленую асабістую мужнасць у гады цяжкіх выпрабаванняў, пажадаў ім моцнага здароўя.
92-гадовая працаўніца тылу Ганна Дзмітрыеўна Бязмен з вёскі Лясок падзякавала прадстаўнікам выканаўчай улады за ўвагу і клопат. Жанчына расказала аб тым, як у далёкім Баку на рыбным камбінаце яна разам з іншымі маладымі людзьмі набліжала Перамогу. Тылавікі забяспечвалі краіну і армію харчаваннем: рыбай, мясам, кансервамі.
На пытанне: “Што для Вас значыць Перамога?” Ганна Дзмітрыеўна адказала проста: “Гэта жыццё, мір і сонца над галавой. Магчымасць расціць і выхоўваць дзяцей і ўнукаў”.

Ганаровую місію ўручыць юбілейныя медалі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 г.г.” ветэранам Жухавіцкага сельсавета выканаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч Шкадаў.
Іх атрымалі шэсць чалавек, гэта Міхаіл Цімафеевіч Забенька з в. Трошчыцы, Казімір Адамавіч Рамановіч з в. Бурдзевічы, Аляксандр Сафронавіч Долбік з Жухавіцкага дома-інтэрната, Уладзімір Сямёнавіч Хіневіч і Вольга Іосіфаўна Хіневіч з в. Кожава, Мікалай Трафімавіч Сурко з в. Лемнікі.

Гонар за нашу агульную гісторыю: 1 комментарий

  • 18.03.2015 в 12:06
    Permalink

    Спасибо за победу!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.