Кладуцца ў глебу авёс і ячмень

 

3

Недастатковая колькасць вільгаці ў глебе ўносіць у графік правядзення веснавых палявых работ свае карэктывы. Таму першачарговай задачай хлебаробаў з’яўляецца яе аператыўнае закрыццё. Гэты аграпрыём у СВК “Маяк-Заполле” выкананы на плошчы 1129 га. Да сяўбы яравых культур, пад якія сёлета адведзена 1805 га, у тым ліку пад зерневыя — 650 га, падрыхтавана 380 га. Пасеяна пры заданні 1805 га 10 га аўсу і 218 га ячменю.
У першым вытворчым участку, кіраўніком якога з’яўляецца высокакваліфікаваны спецыяліст І. П. Гавака, палявыя работы вядуцца ў комплексе. На культывацыі глебы шчыруюць механізатары Аляксандр Мікалаевіч Жук на МТЗ-3022 у агрэгаце з 9-метровым культыватарам і Сяргей Іванавіч Шэўка на МТЗ-2022 з 6-метровым агрэгатам.
На сяўбе яравых паспяхова выконвае вытворчыя заданні Вячаслаў Леанідавіч Напорка на трактары МТЗ-3022 з пасяўным агрэгатам АПП-6.
Своечасова дастаўляюць насенне ў поле і забяспечваюць загрузку агрэгата вадзіцель аўтамабіля-загрузчыка МАЗ Валерый Уладзіміравіч Лецка і яго памочнік Мікалай Мікалаевіч Раманюк.
— Сёлета нашым механізатарам, — расказвае ўпраўляючы другім вытворчым участкам гаспадаркі Вячаслаў Аляксеевіч Трафімчык, — трэба пасеяць 386 га ячменю, 70 га зернебабовых культур, 25 га гароху, 10 га аўсу, 40 га яравой пшаніцы.
Асноўная нагрузка кла-дзецца на Анатолія Уладзіміравіча Лапата, які за тры дні трактарам МТЗ-3022 у агрэгаце з АПП-6 заправіў насенне ў глебу на плошчы 80 га.
Не сталі выпрабоўваць лёс з імпартным трактарам “Атлес”, які апошнім часам працаваў ненадзейна, і купілі новую сеялку СПУ-6. Цяпер Анатолій Эдуардавіч Блашка на трактары МТЗ-1221 з СПУ-6 пасеяў каля 40 гектараў зерневых.
На дробнаконтурных палетках паспяхова працуе на МТЗ-892 у агрэгаце з СПУ-4 Вячаслаў Мікалаевіч Лапата.
Палявыя работы набіраюць размах і сілу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.