НА ПАЛЯХ РАЁНА

7

(Даныя райсельгасхарчу на 24 сакавіка 2015 г.)
Па стану на 24 сакавіка ў гаспадарках раёна пад сяўбу яравых культур з запланаваных 22541 га падрыхтавана 1491 га глебы (7%).
У СВК “Маяк-Заполле”, імя Чарняхоўскага, “Цырын-Агра”, “Свіцязянка-2003”, “Жухавічы”пасеялі 225 га яравых культур. З іх 30 га аўсу і 195 га ячменю.
Пратручана 561 т насення яравых зерневых.
Закрыццё вільгаці праведзена на плошчы 5720 га.
У гаспадарках раёна працягваецца падкормка азімых зерневых, рапсу, шматгадовых траў сенажацяў і пашы. Завяршылі падкормку зерневых СВК “Маяк-Заполле”, “Цырын-Агра”, “Свіцязянка-2003”, “Лукі-Агра”, “Жухавічы”. У цэлым па раёне гэта работа праведзена на плошчы 10160 га з 12100 пасеяных. Азімы рапс падсілкаваны на 1680 га (95%), шматгадовыя травы — на 3308 га (56%), сенажаці і паша — на 1726 га.
Пад яравую сяўбу ў гаспадарках раёна нарыхтавана 443,5 тыс. т арганічных угнаенняў, што складае 101% да задання, вывезена 411,3 тыс. т  (93%), унесена 267,0 тыс. т на плошчы 4423 га.
Пад сяўбу яравых культур у гаспадарках назапашана 6817 т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 51% да патрэбнага. У наяўнасці ёсць 2708 т. дз. р. азоту (45%), 857 т фосфару (41%), калію 3252 т (61%).
Пад яравую сяўбу ўнесена 2210 т. дз. рэчыва калійных угнаенняў на плошчы 16848 га, у тым ліку вясною — 648 т на плошчы 5849 га.
З 48 трактароў Беларус — 3022, 3522, 2822, 2522, К-744 Р і імпартных 23 сакавіка 2015 г. на веснавых палявых работах працавалі 14. У СВК “Маяк-Заполле” быў задзейнічаны камбінаваны глебаапрацоўча-пасяўны агрэгат.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.