На прызы газеты “Полымя”, райкама прафсаюза работнікаў АПК і раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”

5

28 сакавіка ў г. п. Карэлічы пройдзе раённы лёгкаатлетычны крос на прызы раённай газеты  “Полымя”, райкама прафсаюза   работнікаў аграпрамысловага комплексу і раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання             “Белая Русь”
Раённы крос праводзіцца з мэтай прапаганды бегу сярод шырокіх слаёў насельніцтва Карэліччыны, павышэння спартыўнага майстэрства лёгкаатлетаў, выяўлення мацнейшых спартсменаў і каманд для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах.
Спаборніцтвы праводзяцца ў два этапы: першы — масавыя спаборніцтвы ў калектывах фізкультуры да 15 сакавіка 2015 года, другі — раённыя спаборніцтвы 28 сакавіка ў райцэнтры.
Запрашаюцца прыняць удзел у спаборніцтвах і дарослыя, і дзеці, і мужчыны, і жанчыны — усе, хто робіць выбар на карысць здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку.
Вучні малодшых узроставых груп не дапускаюцца для ўдзелу ў спаборніцтвах за старэйшы ўзрост. На кожнага ўдзельніка прадастаўляецца пашпарт ці пасведчанне аб нараджэнні і даведка з месца вучобы.
Звяртаем увагу кіраўніцтва школ, каледжа і ліцэя на камплектаванне каманд у адпаведнасці з палажэннем аб спаборніцтвах. Каманды прыбываюць са сваімі стартавымі нумарамі.
Пераможцы і прызёры ў кожнай узроставай групе ўзнагароджваюцца Дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму, пераможцы — грашовымі прызамі Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, прызёры — падпіскай на раённую газету “Полымя” раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Пераможцы ў асабістым заліку вызначаюцца па лепшым выніку, у камандным — па найбольшай колькасці ачкоў, набраных заліковымі ўдзельнікамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.